Грамадства3333

Хто ў выніку прыйшоў на прэс-канферэнцыю да Бабіча?

У Мінску ў памяшканні «Спутніка» адбылася прэс-канферэнцыя расійскага пасла Міхаіла Бабіча. Вядучыя інтэрнэт-СМІ краіны адмовіліся туды ісці з прычыны заяўленай тэмы: «угодкаў далучэння Крыма да Расіі». 

Чытайце: «Наша Ніва», Tut.by, БелаПАН, «Народная Воля» і «Еўрарадыё» вырашылі не ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі Бабіча

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што дзяржаўным СМІ забаранілі прыходзіць на канферэнцыю, але гэта выявілася праўдай толькі часткова — насамрэч, прадстаўнікі дзяржаўных СМІ прысутнічалі, але не задавалі ніякіх пытанняў і ў выніку не далі ніякай інфармацыі.

Хто ў выніку браў удзел у прэс-канферэнцыі? Пералічым усіх, хто задаваў пытанні. Наперад варта сказаць, што значных беларускіх СМІ сярод іх не было. 

Такім чынам, пытанні задалі: 

— Беларуская служба расійскага агенцтва «Інтэрфакс». 

— Расіянін Сямён Уралаў, які прэзентуе сябе кіраўніком «саюзнага партала» САНАР-2050. 

— Аляксей Дзерман, рэдактар «Імхаклаба». 

— Расійская газета «КоммерсантЪ». 

— Уласна сам «Спутнік». 

— «Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Русь едіная» «з аднайменным парталам».

— Андрэй Сыч, румолавец з Гомеля, які прадстаўляў «Наш Гомель» — сайт, дзейнасць якога, як можна меркаваць, вядзецца за грошы расійскіх фондаў. Уласнага кантэнту на ім вобмаль.

— Журналістка канала «112 Украіна». Яна ўдакладніла, а навошта ўвогуле вось гэта ўсё.

— Карэспандэнт «Цяперашняга часу» (відэапраект «Голасу Амерыкі») Серж Харытонаў.

— Невядомы ў журналісцкіх колах сайт «Еўразійскае партнёрства».

— Прарасійскі актывіст Арцём Агафонаў.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць