Улада66

Рыгор Васілевіч прапануе ужо цяпер праводзіць некаторыя выбары па змяшанай сістэме

Такую думку выказаў былы суддзя і старшыня Канстытуцыйнага суда, былы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Рыгор Васілевіч на круглым стале, які праводзіў Выдавецкі дом «Звязда», перадаюць «Мінск-навіны».

— Я прааналізаваў тэкст і прыйшоў да высновы, што прапарцыйная ці змяшаная выбарчыя сістэмы цалкам могуць быць і на аснове дзейнай Канстытуцыі, — адзначыў Рыгор Васілевіч. — Ці прапаноўваў ужо зараз правесці выбары ў абласныя Саветы па змяшанай сістэме. У нас не практыкуецца прыняцце нарматыўна-прававых актаў у выглядзе эксперыменту, але чаму не паспрабаваць на абласным узроўні?

На думку Рыгора Васілевіча, патэнцыял цяпер дзейнай рэдакцыі Асноўнага Закона сёння далёка не вычарпаны:

— Карэктывы могуць быць. Але ўжо зараз парламент можа больш актыўна рэалізоўваць кантрольныя паўнамоцтвы, прапісаныя ў Канстытуцыі. Магчымыя пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў, надзяленне парламента дадатковымі правамі. Але і тая сістэма, якая прадугледжана цяперашняй Канстытуцыяй, прадугледжвае ўзаемадзеянне уладаў. Па сутнасці, дзейная рэдакцыя Асноўнага Закона прадугледжвае моцныя парламент і кіраўніка дзяржавы.

На думку прафесара Васілевіча, трэба больш актыўна праводзіць мясцовыя рэферэндумы — хай народ вучыцца адказваць за прынятыя рашэнні. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць