Эканоміка1010

Беларусь вымушана прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў

Гэта балючы момант для Беларусі, бо нафтапрадукты — адна з галоўных крыніц экспартных даходаў краіны.

Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, заявіў перад семінарам у Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі намеснік па камерцыйных пытаннях Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб.

Страты падлічваюцца, паведамляе Tut.by.

Грыб пракаментаваў таксама зніжэнне экспарту ў пачатку года прыкладна на 10%. Па ягоных словах, гэта вынік росту паставак на ўнутраны рынак. У сваю чаргу, гэта сталася, таму што знізіліся пастаўкі нафтапрадуктаў з Расіі.

Грыб нагадаў, што па выніках дамоўленасцей мінулага года з Расіяй зацверджаны нулявы баланс на пастаўку расійскіх нафтапрадуктаў, попыт на светлыя нафтапрадукты, дызпаліва вырас, такім чынам, экспарт знізіўся.

Суразмоўца не ўдакладніў, на колькі знізіцца экспарт з-за прыпынення паставак светлых нафтапрадуктаў і дызпаліва з-за скарачэння нафтаперапрацоўкі ў сувязі з паступленнем няякаснай расійскай нафты. «Гэта форс-мажор, таму зараз працуем над тым, каб з боку контрагентаў санкцый да нас не было», — адзначыў ён.

На пытанне аб тым, ці палічылі эканамічныя страты Беларусі ад прыпынення Сяргей Грыб удакладніў: «у працэсе».

Ён распавёў, што экспартныя стратэгія кампаніі застаецца нязменнай — асноўная прадукцыя пастаўляецца на найбольш прэміяльныя рынкі — Украіна, Балтыя, Польшча, цёмныя нафтапрадукты — у краіны далёкай дугі праз парты Балтыйскага мора.

Грыб таксама пракаментаваў расійскую забарону на пастаўку паліва ва Украіну, адзначыўшы, што пастаўкі светлых нафтапрадуктаў магчымыя, але па дазволе ўпаўнаважаных органаў РФ.

«Цяпер пастаўка і ажыццяўляецца па такім дазволе. Што тычыцца іншых прадуктаў, бітуму, то Расія прыпыніць пастаўкі, чакаем рост попыту на беларускую прадукцыю».

Нагадаем, 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» якасці расійскага гатунку Urals, які паступае транзітам па нафтаправодзе «Дружба».

У расійскай трубаправоднай манаполіі прызналі наяўнасць праблем і выказалі надзею, што «сітуацыя з якасцю павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня».

22 красавіка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе заявілі, што няякасная расійская сыравіна прывяла да выхаду з ладу дарагога абсталявання.

Прыпыненне экспарту светлых нафтапрадуктаў — балючы момант для Беларусі, бо нафтапрадукты — адна з галоўных крыніц экспартных даходаў краіны.

Галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга сказаў 22 красавіка, што беларускія НПЗ змогуць атрымаць якасную расейскую нафту прыкладна праз восем-дзесяць дзён з улікам працягласці нафтаправода.

Беларусь запатрабуе кампенсацыю ад расійскай «Транснафты» за няякасную нафту

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам1

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Церцель: Пратасевіч працаваў на тэрыторыі шэрагу дзяржаў у баявой абстаноўцы38

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў7

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам1

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць