Улада2828

Шуневіч на гэты раз не апранаў на 9 Мая форму НКВД

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч — чацвёрты справа ў першым шэрагу. Скрыншот з АНТ.

Упершыню ў форме супрацоўніка НКВД міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч з’явіўся на святкаванні 9 Мая ў 2015 годзе.

Так Ігар Шуневіч выглядаў у 2015 годзе. Фота kp.by.

«Я апранаю форму НКВД кожны год 9 Мая. А мая жонка — агульнавайсковую форму часоў Вялікай Айчыннай. У гаражы МУС ёсць сапраўдны музейны экспанат — адноўлены аўтамабіль 1947 года выпуску. Пасля параду мы з жонкай сядаем у гэты «Віліс» і едзем па Мінску, аддаючы даніну павагі ўсім супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія ваявалі, гінулі ці былі знявечаныя вайной.

У гэтай форме яны працавалі ў цяжкі пасляваенны час, змагаліся з узброенымі бандамі, абаранялі людзей ад крымінальнікаў і нацысцкіх недабіткаў. Таму я ганаруся тым, што ў мяне ёсць абсалютна дакладная копія гэтай формы», — казаў ён у 2017 годзе.

Летась на святкаванні 9 Мая Шуневіч зноў быў у форме НКВД. Сёлета, калі дзяржаўныя тэлеканалы паказвалі кадры з галоўнай трыбуны на плошчы Перамогі, было бачна, што Шуневіч апрануты ў беларускую міліцэйскую форму.

Скрыншот з ont.by.

У першым шэрагу на фота злева направа: мітрапаліт Мінскі Павел, старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, памочнік прэзідэнта па бяспецы Віктар Лукашэнка, кіраўнік прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка, Мікалай Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, прэм’ер-міністр Сяргей Румас, генеральны пракурор Аляксандр Канюк, кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч, старшыня Камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч, міністр МНС Уладзімір Вашчанка, кіраўнік прафсаюзаў Міхаіл Орда, віцэ-спікер Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць