Меркаванні22

«Ні паеш, ні спяеш, ні паспіш»

Моўная заўвага ад Алеся Каўруса — з пошты Рэдакцыі.

Моўная заўвага ад Алеся Каўруса — з пошты Рэдакцыі.

Даўно зацікавіўся паэтычнай творчасцю Віктара Жыбуля. Таму для мяне не была нечаканай атэстацыя, якую дала паэту «НН» (18.12.2008), друкуючы яго верш «Доктар Алкаголь»: «Віктар Жыбуль адзін з найлепшых паэтаў пакалення 30-гадовых».

У гэтым дасціпным творы, на жаль, сустрэўся радок, пра які (як бы не хацелася) мушу сказаць.

Да доктара Алкаголя, які «ўсім здымае боль», прыйшла з сваёй бядою Марынка — прызналася, што ёй у паштовую скрынку нехта ўкінуў жывую мыш. А з гэтай прычыны «Ні паеш, ні спяеш, ні паспіш».

Згаданы кароткі радок мае дзве вялікія хібы.

Ні паеш — чысты русізм. Ён расчытваецца так: не пад’ясі (з’ясі) або не магу пад’есці (есці), ні пад’есці…

І яшчэ. Як бачым, у сказе адмаўляецца магчымасць ажыццяўлення дзеянняў, абазначаных дзеясловамі паесці (пад’есці), спяяць, паспаць. Значыць, пры гэтых дзеясловах у форме другой асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу павінна быць адмоўная часціца не: не пад’ясі, не спяеш, не паспіш.

Прыкрыя недагляды…

Паказ канкрэтных адхіленняў ад літаратурных нормаў беларускай мовы падпарадкаваны дасягненню галоўнай мэты: каб увогуле такія «мышы» ў газетных і часопісных тэкстах як мага радзей траплялі ў паштовыя скрынкі чытачоў.

Каментары2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць