Усяго патроху77

Радыёмаяк на Армагедон

Астэроід Апофіс, дыяметр якога каля 270 метраў, лічыцца найбольш верагодным кандыдатам на сутыкненне з Зямлёй, якое, як лічаць астраномы, можа адбыцца ў 2036 годзе. Каб быць пэўнымі ў сваіх разліках, навукоўцы збіраюцца паслаць насустрач адмысловы касмічны карабель.

Навукоўцы падлічылі, калі й як трэба праводзіць карэкцыю арбіты астэроіда Апофіс, каб не дапусціць ягонага сутыкнення з Зямлёй.

Астэроід Апофіс, дыяметр якога каля 270 метраў, лічыцца найбольш верагодным кандыдатам на сутыкненне з Зямлёй, якое, як лічаць астраномы, можа адбыцца ў 2036 годзе. Ад удару можа загінуць усё жывое на Зямлі, паведамляе «Наука и жизнь».

Чакаецца некалькі збліжэнняў Апофіса з Зямлёй — у 2013, 2021, 2029 і, нарэшце, 2036 гадах. Прычым, у часе збліжэння ў 2029 годзе ён праляціць усяго ў 40 тысячах кіламетрах ад цэнтра Зямлі.

Навукоўцамі разглядаюцца розныя варыянты карэкцыі арбіты Апофіса, у тым ліку тэрмаядравы ўдар, ударна-кінетычнае й слабое гравітацыйнае ўздзеянне.

Паспяховая карэкцыя арбіты магчымая пры наяўнасці надзейных ведаў. Для гэтага ў часе збліжэння Апофіса з Зямлёй у 2013 і 2021 годзе прапануецца адправіць да астэроіда адмысловы касмічны карабель з радыёапаратурай для ўдакладнення ягонай траекторыі й фізічных характарыстык, а таксама распрацаваць міжнародную праграму наземных вымярэнняў.

Астэроід 99942 быў адкрыты ў 2004 годзе ў Арызоне. А ў 2005-м яму далі імя ў гонар старажытнагрэцкага бога — вялізнага змея-разбуральніка, які жыве ў цемры падземнага царства й маніцца знішчыць Сонца ў часе яго начнога пераходу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць