Усяго патроху11

Хілары Клінтан — новы твар амерыканскай дыпламатыі

Яна зацверджана на пасаду дзяржасакратара. У 1990‑я Хілары Клінтан шмат разоў сустракалася ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі эліты беларускай дыяспары, таму пра нашыя праблемы ведае з першых вуснаў.

Экс першая лэдзі ЗША, сенатар‑дэмакрат ад штата Нью‑Ёрк Хілары Клінтан стала дзяржсакратаром ЗША (кіраўнік Дзярждэпартамента).

У выніку галасавання ў сенаце за яе кандыдатуру прагаласавалі 94 дэпутаты, супраць толькі два.

Падчас сенацкіх слуханняў Хілары Клінтан заявіла, што новая амерыканская адміністрацыя ў замежнай палітыцы будзе рабіць стаўку больш на дыпламатыю, чым на ўжыванне ваеннай сілы, паведаміла Еўраньюс

У 1990‑я гады Хілары Клінтан — як і тагачасны прэзідэнт Біл Клінтан — шмат кантактавалі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары: Беларуска‑амерыканскага задзіночання (БАЗА) і Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (БККА).

Напэўна, гэта было самае плённае супрацоўніцтва беларусаў з усіх амерыканскіх прэзідэнтаў. У кіраўніка БККА Расціслава Завістовіча і Біла Клінтана наогул завязаліся прыяцельскія стасункі.

Спадарыня Клінтан была гаспадыняй у Белым Доме ды прымала беларускія дэлегацыі. Таму добра ведае і пра спаўзанне Беларусі да аўтарытарызму ў 1995 г. і пра збіты паветраны шар — Расціслаў Завістовіч выбачаўся за гэта перад Білам Клінтанам, і пра Чарнобыльскую бяду.

АГ, фота з часопіса «Беларуская думка» (Саўт-Рывер) і уласнага архіву

Каментары1

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць