Улада8383

Лукашэнка пра закон аб адтэрміноўках ад войска: «Вы хочаце ў склад Расіі? У НАТА? І я не хачу»

На ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў спрэчкі вакол «закона аб адтэрміноўцы ад арміі». Лукашэнка скарыстаў з гэтай нагоды, каб выказацца супраць уступлення Беларусі ў склад Расіі.

Паводле Лукашэнкі, у інтэрнэце бурна абмяркоўваюцца некалькі тэмаў, у тым ліку папраўкі ў законы, якія тычацца службы ў войску.

«Бедны міністр абароны Раўкоў: яго стапталі ўжо ўздоўж і ўпоперак — не тое прапанаваў, не тое вайскоўцы ўнеслі на разгляд парламента, а тыя нешта там прынялі, а заўтра будзе катастрофа. Дык супакойцеся», — заклікаў Лукашэнка.

Праціўнікі новага закона, адзначыў Лукашэнка, у сваіх каментарах у інтэрнэце прапануюць падзяліць грамадства на нейкія класы: адны, простыя грамадзяне, будуць абараняць краіну, а іншыя — працаваць, атрымліваць адукацыю, жыць за мяжой, але не ваяваць за Радзіму.

«Я як прэзідэнт, абдумваючы падкінутую тэму, пачынаю разважаць, мне ж закон падпісваць: а якія ёсць варыянты, акрамя тых, якія прапісаныя ці будуць прапісаныя ў законе?»

Паводле Лукашэнкі, ёсць некалькі магчымых варыянтаў вырашэння сітуацыі. Адзін з іх — звярнуцца па абарону ў NATO.

«Калі мы моцна папросім, яны нам паабяцаюць. І тыя, якія папісваюць у інтэрнэце, з задавальненнем бы гэта прынялі. Вы хочаце гэтага варыянту? Я — не».

Іншы магчымы варыянт тычыцца ўваходжання Беларусі ў склад Расіі.

«Мы можам папрасіць, каб яны нас абаранялі, — ядзерны парасон, гіпергукавая зброя ды іншае. Можам папрасіць і дамовіцца. Я думаю, па меншай меры, на першым часе, для нашага пакалення хопіць, добра там дзеці — самі хай разбіраюцца потым, — саркастычна заўважыў кіраўнік дзяржавы.

— Вы хочаце ў склад Расіі, каб яна нас абараніла? Не. І я не хачу», — цытуе кіраўніка краіны БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для беларусаў застаецца варыянт: самім абараняць сябе.

«І тыя, хто папісваюць, так і разважаюць, толькі думаюць, што не яны будуць са стрэльбай хадзіць ад Брэста да Смаленска, не яны будуць на бронетэхніцы, у самалётах лятаць, абараняючы нашу краіну, а тыя, якія не могуць нікуды паступіць і так далей. Вы хочаце, каб было так? Я — не. Пасля мяне — на здароўе», — сказаў Лукашэнка.

Каментары83

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць