Спорт

У цэнтры Мінска прайшла гонка па трыятлоне ФОТЫ

Больш за 1000 чалавек з 11 краін свету пераадолелі маршрут Alfa-Bank Minsk Triathlon. Падчас спаборніцтваў таксама былі сабраныя грошы ў дапамогу дзецям з аўтызмам.

Гонка расцягнулася амаль на 60 км. Спачатку ўдзельнікі плылі праз Мінскае мора, потым ехалі на ровары да цэнтра Мінска і далей беглі да фінішу. У параўнанні з мінулым годам дыстанцыю павялічылі ўдвая — з 1/8 да 1/4 Ironman. Уплаў прыйшлося пераадолець 950 м, круцячы педалі — 45 км, а бягом — 10,5 км. Для тых, хто быў не гатовы да такіх сур'ёзных выпрабаванняў, прадугледзелі ўдвая карацейшы маршрут.

Турнір аказаўся масавым: у ім узялі ўдзел больш за 800 дарослых бегуноў і каля 200 дзяцей. Больш за ўсё на трасе было беларусаў, украінцаў і расіян. Прыехалі таксама атлеты з Даніі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі і Бельгіі. У Мінск прыляцелі нават спартоўцы з Егіпта, Ізраіля і ЗША.

Гонка ўпершыню дабралася да цэнтра Мінска. Пасля хуткаснага заплыву ў Цэнтры паруснага спорту ўдзельнікі праехалі на ровары па праспекце Пераможцаў, а каля Палаца спорту перайшлі на бег, пераадолеўшы апошні адрэзак уздоўж Свіслачы. Дзеля турніру на некалькі гадзін перакрылі цэнтральныя вуліцы.

Чэмпіёнам на дыстанцыі 1/4 Ironman стаў беларус Аляксандр Васілевіч з клуба «Альфа-Банка», які прайшоў трасу за 1 гадзіну 50 хвілін. У тройку таксама ўвайшлі два атлеты з Расіі — Дзяніс Васільеў і Мікалай Ярашэнка. Найлепшай сярод дзяўчат аказалася мінчанка Ганна Максімава, якая пераадолела маршрут без малога за 2 гадзіны 8 хвілін.

Першае месца ў катэгорыі 1/8 Ironman заняў беларус Ціхан Шчамялёў, які асіліў дыстанцыю за 1 гадзіну 2 хвіліны. Сярод дзяўчат найхутчэйшай была таксама беларуска Таццяна Лукша, якая прайшла гонку за 1 гадзіну 8 хвілін. Усе ўдзельнікі, незалежна ад вынікаў, на фінішы атрымалі медалі.

Падчас турніру таксама прайшла дзіцячая гонка TriKids. Хлопчыкі ад 6 да 10 гадоў пераадолелі адрэзак у 500 м, а школьнікі ад 11 да 13 гадоў праплылі 100 м і прабеглі 1 км. Сярод юных удзельнікаў былі і дзеці з аўтызмам: на працягу навучальнага года іх вучылі плаваць і рыхтавалі да «жалезнай» гонкі. Кіраўніком інклюзіўнага праекта і галоўным трэнерам выступіла двухразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя.

Сацыяльнай місіяй турніра стаў збор сродкаў на падрыхтоўку спецыялістаў для працы з асаблівымі дзецьмі. Грошы неўзабаве будуць перададзеныя МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі».

Alfa-Bank Minsk Triathlon прайшоў у Мінску ў другі раз. Арганізатарамі выступілі «Клуб трыятлона «Трыстайл» і «Альфа-Банк», а падтрымку аказалі Мінгарвыканкам, Мінаблвыканкам і Міністэрства спорту і турызму. Трыятлон як від спорту прыдумалі французы яшчэ ў пачатку 20-га стагоддзя. Найбольш папулярным ён стаў у пачатку нулявых, калі быў уключаны ў алімпійскую праграму. У апошнія гады трыятлон атрымаў шырокае развіццё ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў27

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць