Аляксандр Лукашэнка разлічвае на садзейнічанне ЕС стабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, піша БелТА
«У нас ёсць з вамі агульная праблема, можна сказаць, бяда — Украіна. Я вельмі добра ведаю ўкраінскі народ і ўсё тое, што сёння адбываецца ва Украіне, гэты народ таго не заслужыў. Прайшлі прэзідэнцкія, парламенцкія выбары, важнае пытанне так ці інакш там вырашана — пытанне ўлады. У свой час Еўрапейскі саюз даў шмат абнадзейлівых сігналаў для гэтай брацкай для нас краіны і братняга для нас народа. Я б вас вельмі прасіў аказаць усялякае садзейнічанне стабілізацыі сітуацыі ва Украіне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары