Меркаванні33

Сорас: Крызіс выкліча рост пагрозы з боку Расіі

Магчымыя замежныя ваенныя авантуры і бруталізацыя рэжыму ўнутры краіны. «У Крамлі цяпер сядзяць не асцярожныя савецкія бюракраты, а пацаны без прынцыпаў, якія многім рызыкавалі, каб апынуцца там, дзе яны ёсць».

Магчымыя замежныя ваенныя авантуры і бруталізацыя рэжыму ўнутры краіны. «У Крамлі цяпер сядзяць не асцярожныя савецкія бюракраты, а поўныя адмарозкі, якія многім рызыкавалі, каб апынуцца там, дзе яны ёсць».

У выніку падзення цэнаў на нафту можа вырасці пагроза з боку Расіі. Крэмль выкарыстоўвае кантроль над сыравіннымі багаццямі краіны для вяртання Расіі статусу супердзяржавы. Прыбыткамі ад энергарэсурсаў распараджаецца ўладная групоўка, яны выкарыстоўваюцца для подкупу кіраўнікоў краінаў былога СССР.

Пры Пуціну

эканамічная ўлада ў Расіі сканцэнтравалася ў руках дзвюх групаў: тых, якія валодаюць нейкімі вытворчасцямі, і тых, якія кантралююць фінансавыя плыні. Першыя культурнейшыя і больш празаходнія.
Іх грошы захоўваюцца за мяжой, іх дзеці вучацца на Захадзе. Другія выкарыстоўваюць сваю ўладу беспасярэдне. Першым крызіс паабломваў крылы, другіх не зачапіў. Крызіс узмацніў некантраляваную ўладу дзяржавы, якая выдзеліла значную частку золатавалютных рэзерваў на дафінансаванне і перакуп актываў тых першых.

Гэта істотны працэс. Пры пагаршэнні эканамічных перспектываў рэжым Пуціна будзе ў большай ступені ўжываць недэмакратычныя рашэнні. Бо ж

у Крамлі цяпер сядзяць не асцярожныя савецкія бюракраты, а пацаны без прынцыпаў, якія многім рызыкавалі, каб апынуцца там, дзе яны ёсць.
Наступствам могуць быць замежныя ваенныя авантуры і бруталізацыя рэжыму ўнутры краіны.

Толькі з’яднаная Еўропа можа процістаяць геапалітычнаму выкліку з боку Расіі. Аднак супольная еўрапейская палітыка не можа быць чыста геапалітычнай. Супольных еўрапейскіх інтарэсаў недастаткова, каб пераважыць інтарэсы нацыянальныя, гаспадарчыя. Расія можа падзяляць і панаваць — і яна ўжо тое робіць.

Ключом да нейтралізацыі геапалітычнай перавагі Расіі можа быць супольная еўрапейская энергетычная палітыка, стварэнне агульнаеўрапейскай сеткі дыстрыбуцыі і наднацыянальнай рэгулюючай базы.
Гэта зрабіла б для Расіі немагчымым сутыканне краінаў Еўропы між сабой.

Вельмі важна таксама падтрымліваць прынцыпы прававой дзяржавы і міжнародную супрацу і ... наданне асаблівай увагі суседзям Расіі. Самой Расіі ўпрост памагчы немагчыма з прычыны яе поўнай залежнасці ад аўтарытарнага кіраўніцтва. Аднак калі Масква пабачыць крокі наперад у міжнародным супрацоўніцтве, асабліва Захаду і Кітаем, Расія сама не захоча заставацца на ўзбочыне.

Фінансавы крызіс таксама праверыць на моцнасць фінансавую сістэму. У ЕС ёсць адзіная валюта, але няма адзінай падатковай палітыкі ані скарбу. Цяпер выдаткі гэтага выявіліся як найясней і не выключана, што наступствам стане распад зоны еўра. Належнасць да яе дае перавагі: праблемная Грэцыя менш пацярпела ад крызісу, чым Данія. Аднак не выключана, што пры правільным падыходах зона еўра выйдзе з крызісу мацнейшай.

скарочана,поўны тэкст па-польску чытайце тутака

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць