Свет11

Навальнага адправілі ў спецпрыёмнік з дыягназам «кантактны дэрматыт»

Пасля сутак знаходжання ў маскоўскай гарадской клінічнай бальніцы № 64 Аляксея Навальнага выпісалі і адправілі назад у спецпрыёмнік для ўтрымання асоб, арыштаваных у адміністрацыйным парадку. Пра гэта паведаміла журналістам доктар Навальнага Анастасія Васільева, перадае РБК.

Доктар: Сімптомы Навальнага вельмі нагадваюць атручэнне хімічнымі рэчывамі, канвой нас не дапусціў да яго

Адвакат Навальнага Вольга Міхайлава адразу пасля выпіскі палітыка паабяцала хадайнічаць аб адмене яго арышту «ў сувязі са станам здароўя».

Васільева распавяла, што выпісцы Навальнага папярэднічаў кансіліум дактароў, якія паставілі яму дыягназ «кантактны дэрматыт». Сама яна з такой высновай не згодна. Па словах Васільевай, хоць ацёк твару, з якім Навальнага даставілі ў лячэбную ўстанову, спаў, пасля адмены прэпаратаў трэба назіраць за яго станам. Як адзначыла Васільева, кантактны дэрматыт павінен праяўляцца там, дзе быў кантакт, а ў Навального генералізаванае высыпанне (гэта значыць па ўсім целе, без акрэсленых ачагоў).

Раней Васільева распавядала, што шпіталізаванага апазіцыянера ёй удалося агледзець толькі праз дзверы. Паводле яе слоў, у яго былі высыпанні на шыі спіне, грудзях, локцевых згінах рук. На падставе скаргаў і сімптомаў Васільева выказала здагадку, што гаворка ішла пра востры таксічны кератакан'юнктывіт, дэрматыт і агульную інтаксікацыю.

У сваю чаргу муніцыпальны дэпутат сталічнага раёна Данскі Уладзімір Залішчак, якому ўдалося раніцай у панядзелак пагутарыць з намеснікам галоўнага ўрача, распавёў, што, на думку апошняга, прычынай алергіі магла стаць рэакцыя на пральны парашок.

Навального даставілі ў бальніцу з спецпрыёмніка раніцай у нядзелю, 28 ліпеня. Прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш паведаміла, што ў яго з'явіўся моцны ацёк твару і пачырваненне скурных пакроваў, пасля чаго супрацоўнікі ІЧУ выклікалі хуткую дапамогу.

Аляксей Навальны — антыкарупцыйны блогер і самы вядомы крытык Уладзіміра Пуціна. Ён выявіў факты наяўнасці ў людзей з кола Пуціна маёмасці на сумы, якія ў шмат разоў перавышаюць афіцыйныя даходы дзяржчыноўнікаў. Навальнага не раз судзілі і арыштоўвалі, цяпер ён адбывае чарговыя 30 сутак, гэтым разам за заклік да мітынгу пратэсту супраць нерэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах у Маскве.

Каментары1

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць