Афіша11

У Моталі накрыюць 40 сталоў для гасцей фестывалю гастранамічных традыцый

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці 10—11 жніўня пройдзе X Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі», паведамляе БЕЛТА.

«Юбілейны фестываль, таму рыхтуем шмат яркіх, відовішчных момантаў, творчых навінак. Да нас прыедуць творчыя калектывы і майстры, якія прадставяць сваю традыцыйную кухню з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, упершыню — з Алжыра. Праграма вельмі насычаная, думаю, асабліва пацешыць першы дзень», — сказала кіраўніца аддзела культуры райвыканкама Валянціна Барадзінчык. Гандлёвыя і выставачныя рады ў Моталі расцягнуцца на сотні метраў, у гэтым годзе падалі заяўкі на ўдзел больш за 250 майстроў.

Пачнецца фестываль з касцюмаванага шэсця па вуліцах аграгарадка, да якога далучацца мясцовыя жыхары і госці. Працэсія фінішуе ля галоўнай сцэны. Там адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця, выступяць творчыя калектывы Янаўскага раёна, Брэсцкай вобласці і іншых беларускіх рэгіёнаў.

У гэты час на пляцоўцы каля Мотальскага музея народнай творчасці адбудзецца прэзентацыя рэгіянальных абрадаў. Можна будзе даведацца, што сабой уяўляюць даўнія вясельныя звычаі, велікодныя, траецкія і іншыя. Затым гледачы змогуць паназіраць за ўдзельніцамі конкурсу Міс-краса «Мотальскіх прысмак», якія на дэфіле прадставяць фестывальны касцюм і традыцыйныя рэгіянальныя стравы. Таксама на гэтай пляцоўцы ў музычным баттлы сыдуцца гасцявыя калектывы.

Увечары запрашаюць на баль у Боны Сфорцы, паўдзельнічаць у майстар-класах і станцаваць мазурку, паланез, полькі. Аматараў эстраднай музыкі прыцягне open air. Завершыцца першы дзень свята маляўнічым феерверкам.

Цікавай будзе праграма і 11 жніўня. У прыватнасці, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, замежных дэлегацый, навукоўцы і эксперты падчас навукова-практычнай канферэнцыі абмяркуюць магчымасці турызму як драйвера эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёну. Фішкай другога дня стане вялікі стол Дружбы. Мясцовыя гаспадынькі па сваіх фірмовых рэцэптах прыгатуюць розныя стравы: з мяса, рыбы, гародніны, дэсерты, напоі. Чакаецца, што зоймуць пачастункі больш чым 40 сталоў.

Міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі» ўпершыню адбыўся ў 2008 годзе, з 2015-га ён праходзіць раз у два гады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць6

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць