Свет66

Памочнік Зяленскага: Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ва Украіну на фоне расійскай нафтавай блакады

Урад Украіны стварыў апэратыўны штаб для рэагаваньня на магчымыя праблемы з забесьпячэньнем нафтапрадуктаў пасьля ўвядзеньня расейскіх абмежаваньняў на пастаўкі аўтамабільнага паліва на тэрыторыю Ўкраіны, піша радыё «Свабода».

«Пастаўкі дызэльнага паліва трубаправодным транспартам цалкам спыненыя, але мы бачым, што тыя, хто пастаўляў дызпаліва ва Ўкраіну, гатовыя гэта рабіць і далей. У ліпені паліва было назапашанае на нафтабазах», — заявіў 6 жніўня Андрэй Герус, дарадца прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях энэргетычнага сэктару.

Паводле яго, найперш арганізавана транспартаваньне дызэльнага паліва з Гомля, дзе яно пераладоўваецца з трубаправода ў цыстэрны.

Андрэй Герус дадаў, што кампанія «Лукойл» не змагла атрымаць дазволу расейскага ўраду на пастаўку нафтапрадуктаў ва Ўкраіну.

«Сёньня мы атрымалі інфармацыю аб тым, што Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод пераносіць свой рамонт з жніўня на кастрычнік і прыблізна на 25 % павялічвае пастаўкі дызэлю ўкраінскім пакупнікам у жніўні і верасьні да 250-260 тысяч тон у месяц,

— сказаў Герус. — Ёсьць павелічэньне паставак зь Літвы, з Эўрапейскага Зьвязу, а таксама павялічылася вытворчасьць паліва на ўкраінскіх заводах.

У жніўні мы бачым велізарны дадатковы рэсурс зь Беларусі, з Эўразьвязу і па моры, што з запасам кампэнсуе зьніжэньне паставак дызэлю з Расеі, якое мы чакаем у гэтым месяцы».

Расея з 1 чэрвеня спыніла пастаўку сырой нафты ва Ўкраіну і зьмяніла сыстэму экспарту нафтапрадуктаў на ўкраінскі рынак. Згодна з пастановай расейскага ўраду, для ажыцьцяўленьня паставак дызэльнага паліва і бэнзіну, якія найчасьцей пастаўляюцца ва Ўкраіну, трэба атрымаць спэцыяльны дазвол Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць