З'явілася ВІДЭА смяротнай аварыі, у якой легкавік выехаў з другаснай пад аўто ратавальнікаў
У інтэрнэце з'явілася відэа аварыі, якая адбылася 17 жніўня ў Капыльскім раёне.
Па галоўнай дарозе ехаў УАЗ ратавальнікаў. МНС сцвярджае, што была ўключана і светлавая, і гукавая сігналізацыя.
З другаснай дарогі ў гэты час выехала «Таёта». У ёй у выніку аварыі загінулі і жанчына-кіроўца, і пасажыр-мужчына.
На відэа, апублікаваным тэлеграм-каналам Нехта, відаць, што «Таёта» выязджае на паласу руху і спыняецца там.
Каментары