Аўтамабіль у Капыльскім раёне не саступіў дарогу ратавальнікам, што спяшаліся на пажар. Загінулі кіроўца-жанчына і пасажыр
Здарэнне адбылося сёння а 7-й раніцы каля вёскі Бабоўня Капыльскага раёна. Пра яго паведаміў у сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Аўтамабіль ратавальнікаў УАЗ імчаўся па аўтадарозе Р-91 на пажар з уключанай светлавой і гукавой сігналізацыяй. У той жа час аўтамабіль «Таёта» выехаў на трасу з другаснай дарогі.
У выніку ДТЗ у машыне загінула жанчына-кіроўца, а пасажыр-мужчына атрымаў траўмы.
Да прыезду хуткай дапамогі ратавальнікі прадаставілі першую дапамогу людзям.
Міністэрства выказвае спачуванні родным і блізкім, прычыны і ўсе абставіны здарэння высвятляюцца.
Каментары