Улада1111

Чыноўнік Шастакоў напісаў скаргу на Symbal.by. Але міліцыя не знайшла парушэнняў

Намеснік кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў звярнуўся ў міліцыю, каб тая праверыла адпаведнасць заканадаўству музычнага канцэрта Symbal.by.Fest, які праходзіў 23 жніўня на пляцоўцы «Пясочніцы». Пра гэта «НН» расказаў уласнік крамы Symbal.by Павел Белавус.

Фэст да дня нараджэння «Сымбаля» быў бясплатным. На ім выступалі Naviband і «Дзецюкі». На канцэрт прыйшло некалькі тысяч чалавек.

Шастакоў прыйшоў у «Пясочніцу» з праверкай адразу пасля таго, як стала вядома пра правядзенне фестывалю. Маўляў, чаму гэта яны праводзяць мерапрыемствы без дазволу Мінгарвыканкама.

Белавус прапанаваў Шастакову сустрэцца, той пагадзіўся. «Шастакоў сказаў, што да нас няма прэтэнзій, але мы павінны прытрымлівацца заканадаўства», — расказвае Павел.

Белавус тлумачыць, што паводле Кодэкса аб культуры (пункт 7 артыкула 213) ніякія пасведчанні і дазволы не патрэбныя для арганізацыі культурных мерапрыемстваў, якія праходзяць без атрымання прыбытку.

«Я спытаў у Шастакова, ці правільна я разумею заканадаўства. Ён адказаў, што не ў яго абавязках тлумачыць нам законы», — расказвае Белавус.

Ужо пасля правядзення фэсту Белавуса выклікалі для праверкі ў міліцыю. Праваахоўнікі паведамілі, што ім прыйшла скарга ад упраўлення культуры Мінгарвыканкама. Гарадскія ўлады прасілі правесці расследаванне па факце правядзення незаконнага масавага мерапрыемства.

У міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска правялі праверку, але ніякіх правапарушэнняў не знайшлі.

«Мы з Белавусам абмеркавалі ўсе пытанні. Ён у праве выносіць гэта на разгляд грамадскасці. Мы сапраўды сустракаліся, гаварылі пра правядзенне тых ці іншых мерапрыемстваў. Усё іншае — гэта між намі», — пракаментаваў «НН» Аляксандр Шастакоў.

Аляксандр Шастакоў. Фота з facebook.com.

«Я ўпершыню сустрэўся з чыноўнікам, які, здаецца, малады, павінен быць сучасным, а гаварыў такімі канцылярскімі штампамі, што было зусім немагчыма знайсці агульную мову.

А яшчэ я сёння ўбачыў, што мы сябры Укантакце, і ён падпісаны на старонкі і Арт-Сядзібы, і МКБ, і «Дзецюкоў». Дык навошта падаваць было ў міліцыю скаргу на нас, я не разумею. Каб перастрахавацца?» — наракае Павел Белавус.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»38

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек22

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»38

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць