Улада

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Працяг дэмакратычных рэформ — умова

пачатку нармалізацыі адносінаў між Беларуссю і ЕС.

Працяг дэмакратычных рэформ застаецца ўмовай пачатку нармалізацыі адносінаў паміж Беларуссю і ЕС і поўнай адмены санкцый.
Пра гэта 11 лютага заявіў кіраўнік МЗС ФРГ Франк‑Вальтэр Штайнмаер па выніках сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Як паведамляе прэс‑служба МЗС Германіі, галоўнай тэмай сустрэчы сталі двухбаковыя адносіны, а таксама адносіны паміж Беларуссю і ЕС. «Я вітаю тыя крокі ў кірунку рэформ, якія цягам апошніх тыдняў і месяцаў зрабілі беларускія ўлады. Цяпер важна, каб гэтыя пачынанні перараслі ва ўстойлівы працэс», — заявіў германскі міністр.

Ён лічыць, што новая палітыка ЕС «Усходняе партнёрства» «дасць новыя магчымасці, у тым ліку Беларусі».

«Ад беларускіх уладаў залежыць, ці зможа краіна імі скарыстацца», — падкрэсліў кіраўнік МЗС ФРГ.

Ф.‑В.Штайнмаер таксама прывітаў той факт, што Беларусь стала 76‑й краінай — членам Міжнароднага агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (International Renewable Energy Agency — IRENA). Сёння ў Берліне С.Мартынаў паставіў свой подпіс пад статутным пагадненнем гэтай арганізацыі.

Візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Германію на такім узроўні — першы за апошнія 14 гадоў, звяртае ўвагу прэс‑служба МЗС ФРГ.

Падчас візіту кіраўніка беларускага МЗС (ён праходзіць 10—12 лютага) запланаваныя перамовы з прэм’ер‑міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург Матыясам Платцэкам. Мартынаў таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі і прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў Германіі. На гэтых сустрэчах будуць абмяркоўвацца перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва дзвюх краін з акцэнтам на гандлёва‑эканамічны складнік.

У праграме візіту таксама прадугледжаны выступленне Мартынава з дакладам у Германскім таварыстве знешняй палітыкі аб будучым дыялогу Беларусь — ЕС і сустрэча з вядучымі германскімі экспертамі, прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса і федэральных ведамстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»7

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»7

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць