Грамадства2727

«За гей-прапаганду трэба штрафаваць» — у парламент збіраецца 26-гадовы сябар «Гавары праўду»

У парламент збіраецца балатавацца сябра «Гавары праўду» Яўген Казлоўскі. Юнак ідзе па Чкалаўскай акрузе, яго канкурэнтам будзе пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных.

Казлоўскі — палітолаг па адукацыі, але працуе намеснікам дырэктара прыватнай арганізацыі, якая займаецца нерэгулярнымі пасажырскімі перавозкамі (ТАА «Алімп Кар»).

Фота — Еўрарадыё

Ён збіраецца вылучацца ад фантомнай Рэспубліканскай партыі (не блытайце з задняпранаўскай Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці). Рэспубліканская партыя — фактычна мёртвая структура, актыўных дзеянняў даўно не вядзе, нават сайт партыі не абнаўляўся гадоў 15.

«Апошнім часам я аддаляюся ад «Гавары Праўду», у мяне свой шлях. Так, я сябра «ГП», але ў нас адрозніваюцца погляды… Канкрэтызаваць я не магу, — распавёў «Нашай Ніве» сам Яўген Казлоўскі. — Што тычыцца Рэспубліканскай партыі, то цэтлік «праўладнай» на яе наклаўся, бо партыя доўга маўчала. І цяпер мы намагаемся аднавіць партыю, ініцыяваць яе абуджэнне, бо прыспеў час штосьці казаць.

Будзем зацікаўліваць моладзь, прыцягваць новых паплечнікаў. У будучыні на базе нашай партыі хочам стварыць Цэнтр заканадаўчых ініцыятыў, каб падключаць да стварэння законапраектаў грамадзянскую супольнасць. У Беларусі трэба развіваць бізнэс, даць моладзі магчымасць займацца бізнэсам і развіваць яго».

Апошняе, што было чуваць пра Рэспубліканскую партыю — гэта «акцыя», накіраваная на падтрымку кансерватыўных сямейных каштоўнасцяў. Улетку невядомы жорстка збіў рэжысёра Мікалая Купрыча, за яго словы ў падтрымку ЛГБТ. Пасля актывісты заклеілі сцены на Кастрычніцкай улёткамі з тэкстам «Так, я таксама п***р» (менавіта за гэтую фразу Купрыча і збілі).

У адказ актывісты Рэспубліканскай партыі расклеілі на тых жа сценах свае ўлёткі: ў падтрымку «нармальнай сэксуальнай арыентацыі» і традыцыйнай сям’і.

Казлоўскі кажа, што яму таксама блізкія традыцыйныя каштоўнасці:

«Мая пазіцыя да ЛГБТ не рэзкая. Але рэзкая да ЛГБТ-прапаганды. Калі гей-прапаганда падаецца як норма, як карысць, то гэта няправільна. За гей-прапаганду трэба ўводзіць адказнасць, але не надта жорсткую. Дастаткова адміністратыўнай адказнасці і штрафаў. Усё ж у сучасным свеце мусіць быць гуманны падыход. Саджаць за гэта не трэба нікога.

Варта ўдакладніць: я маю на ўвазе ў першую чаргу інфармацыйную прапаганду. Калі двое мужчынаў ідуць за ручку — гэта дапушчальна. А калі праз медыя навязваюцца грамадству ЛГБТ-каштоўнасці — гэта праблема.

Але нават калі я змагу трапіць у парламент, то з гэтай тэмай я змагацца не планую. Гэта апошняя праблема, якая сёння нас цікавіць. Праблем у краіне хапае, прычым больш актуальных».

Лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў не бачыць асаблівай праблемы ў тым, што сябар «ГП» будзе вылучацца ад Рэспубліканскай партыі.

«Я стаўлюся да гэтага як да цікавага эксперыменту. 

Гэта партыя шмат гадоў не вела аніякай дзейнасці. Зараз «прачнулася». Ці здолее Яўген зрабіць так, каб яна дзейнічала і пры гэтым сам захаваць свае каштоўнасці? Пабачым», — разважае Дзмітрыеў.

Таксама ён пракаментаваў і заявы Казлоўскага пра штрафы за гей-прапаганду:

«Ён спрабуе хайпануць на тэме і выдзеліцца праз гэта. Не вельмі ўдала, хоць вы вось заўважылі.

Мы не секта, а дэмакратычная грамадская арганізацыя. Сябры могуць мець сваё меркаванне нават калі яно не супадае з меркаваннем арганізацыі. Адзіны шлях змяняць погляды — гэта весці адкрытую дыскусію. Нашы прыярытэты сёння будуюцца на тым, што кажуць нам нашы выбаршчыкі. Беларусам замінаюць будаваць сям’ю нізкія заробкі і адсутнаць упэўненасці ў заўтрашнім дні. Гэтыя тэмы для нас прыярытэтныя».

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць