Інцыдэнт здарыўся на выездзе з Авіягарадка. Аўтобусам прыйшлося ісці ў аб'езд па прыватным сектары, некаторыя кіроўцы ехалі ўздоўж чыгуначных шляхоў, каб абмінуць затор і трапіць на неабходны маршрут.
Як распавяла «ВБ» старшы інспектар ДАІ Аляксандра Адоцік, ДТЗ здарылася 27 верасня, у 9.40 раніцы. Кіроўца — жыхар Беларусі, ён не з Бабруйска — ехаў праз Бабруйск транзітам і не заўважыў знак «абмежаванне вышыні».
Фура на пару гадзін перагарадзіла палову аднаго з двух праездаў з горада на Фарштат. Дапамагалі выбрацца супрацоўнікі ДАІ — прыйшлося прыспусціць колы, каб фура выехала.

Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары