Здарэнні22

Каб выратаваць чужую курыцу гродзенец выклікаў ДАІ і МНС

Гродзенец Станіслаў Цыбінскі 5 кастрычніка апынуўся ў незвычайнай сітуацыі. У цэнтры Гродна ён ратаваў курыцу, якая выбягала на дарогу і магла стварыць аварыйную сітуацыю. На дапамогу мужчына выклікаў супрацоўнікаў ДАІ і МНС. Аперацыя па выратаванні птушкі заняла каля дзвюх гадзін, піша hrodna.life

Са слоў Станіслава, курыца цяпер знаходзіцца ў Пункце часовага ўтрымання безнаглядных жывёл. Але каб яе туды забралі, Станіславу прыйшлося вызвоньваць шматлікія гарадскія службы.

«Так, сітуацыя незвычайная, але хтосьці павінен быў гэта зрабіць, — распавядае Станіслаў. — Спачатку курыца шпацыравала па Маставой, а пасля стала выбягаць на дарогу. Я спрабаваў яе злавіць, бегаў за ёй і адганяў пад мост. Але птушка ўсё роўна выбягала. Тады я вырашыў патэлефанаваць у МНС і міліцыю. Апошнія накіравалі мяне ў ДАІ. Ніхто не хацеў рэагаваць на мае званкі. Проста смяяліся. Толькі на пяты званок прыехалі супрацоўнікі. Яны сказалі, што гэта не іх справа, але дапамаглі вызваніць службу па адлове жывёл».

Мужчына кажа, што нават «лаўцы» з САГа не жадалі спачатку лавіць курыцу, спасылаючыся на іншую спецыфіку.

«Казалі, што займаюцца катамі і сабакамі. А птушкамі хто зоймецца? Гэта ж чыясьці ўласнасць, тым больш стварае праблему на дарозе. У выніку больш за дзьве гадзіны свайго часу мне прыйшлося выдаткаваць, каб гарадскія службы звярнулі ўвагу на праблему. У выніку «лаўцы» забралі курыцу ў Пункт часовага ўтрымання безнаглядных жывёл. Паабяцалі, што звяжуцца з мясцовым участковым, які будзе шукаць уладальнікаў птушкі. Агульнымі намаганнямі мы выратавалі курыцу і засцераглі кіроўцаў на дарозе. Спадзяюся, хутка аб’явіцца гаспадар», — дадаў Станіслаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў5

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі43

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў5

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць