Грамадства1212

«Як вы збіраецеся фіксаваць факты дамагання? Арганізуеце дружыны па этыцы?» Бурныя дэбаты пра закон супраць харасмэнту

Год таму інтэрнэт ускалыхнулі шматлікія абвінавачванні галівудскіх зорак у сэксуальных дамаганнях. Пад іх трапілі Харві Вайнштэйн, Стывен Сігал, Кевін Спэйсі. Шмат хто ў беларускім інтэрнэце таксама дзяліўся гісторыямі пра дамаганні, з якім сутыкаўся. Успомніце гучнае абвінавачванне гімнасткі Вольгі Корбут у бок свайго трэнера. Дзе праходзіць мяжа паміж звычайнымі заляцаннямі і дамаганнем? Ці магчыма адным законам змяніць тое, што было нормай дзесяцігоддзямі? Ці не стане прававое азначэнне харасмэнту выдатнай пляцоўкай для ціску на кіраўніцтва? Гарачую тэму моладзь абмеркавала ў дэбатным клубе «ДысКУТ».

12 % беларусак перанеслі сэксуальнае дамаганне на працы

«Харасмэнт — гэта злачынства, звязанае з парушэннем недатыкальнасці прыватнага жыцця шляхам пераследавання, зазвычай сэксуальнага характару, назойлівых прыставанняў і дамаганняў.

Важна адзначыць, што гэта ўмяшанне ў асабістае жыццё без згоды ахвяры, у адрозненне ад флірту, у якім усё падабаецца абодвум бакам.

У дакладзе аб выкананні пастановы канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі адносна жанчын адзначалася, што 12 % беларусак перанеслі сэксуальнае дамаганне на працы», — кажа выпускнік БДУ Станіслаў Дзядоў.

Тыя, хто выступае за прыняцце закона, лічаць, што ён будзе гарантам бяспекі для ўсіх.

«Закон сфармулюе культуру паводзін пры праяўленні сімпатыі, сфармулюе сур’ёзныя адносіны да праблемы. Таксама ён дапаможа паменшыць колькасць ахвяр згвалтавання, бо спыніць патэнцыйных злачынцаў перад самім фактам злачынства», — дадае Настасся Красоўская, выпускніца аўтатрактарнага факультэта БНТУ.

Апаненты парыруюць: закон праблемы не вырашыць.

«У нас ёсць артыкул аб абразах. Але ўсё роўна мінакі могуць абразіць вас без сораму. У рэдкіх выпадках хтосьці будзе скардзіцца на гэта. Тое ж самае з харасмэнтам — калі ён адбудзецца на вуліцы, малаверагодна, што хтосьці пойдзе звяртацца ў міліцыю», — прыводзіць прыклад Аліна Курыцкая, студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

«Ахвяры лічаць, што гэта яны вінаватыя ў здарэнні»

Праціўнікі закона звяртаюць увагу на некалькі праблем. Першая — складанасць у зборы доказавай базы. Другая — ментальнасць нашага грамадства.

«Культура не змяняецца заканадаўствам. Няма ў нас у галаве такога тумблера, які пасля прыняцца закона пераключаецца — і ўсе мужчыны рэзка перастаюць праяўляць знакі ўвагі і здзяйсняць харасмэнт,

— выказваецца культуролаг Багдан Маркаў. — А калі казаць пра Беларусь, то ў нашым грамадстве нізкі ўзровень прававой культуры, і не факт, што калі закон будзе прыняты, яго будуць прытрымлівацца суб’екты цкавання.

Закон прывядзе да незлічонай колькасці беспадстаўных абвінавачанняў. З гэтым сутыкаюцца краіны, дзе развіта заканадаўства па супрацьдзеянні харасмэнту, — напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі, Ізраіль ці Іспанія. Там людзі сядаюць на рэальныя тэрміны за часта недаказальныя рэчы».

«Пераважна будуць скардзіцца жанчыны. Мужчыны наўрад ці пойдуць у суд і скажуць: вось, гэта жанчына мяне дамагалася. У нас так не прынята. І гэта будзе спараджаць той жа сэксізм, толькі ўжо ў дачыненні да мужчын», — дадае Аліна Курыцкая.

«І як вы збіраецеся фіксаваць факты парушэння ў публічнай прасторы? Паставіце камеры, будзеце арганізоўваць дружыны па этыцы, якія будуць хадзіць і сачыць, каб ніхто не прыставаў ні да кога і не строіў вочкі?» — задаецца пытаннем Багдан Маркаў.

Яшчэ адзін аргумент у падтрымку пазіцыі «супраць» — і ў Працоўным, і ў Адміністрацыйным кодэксе ўжо ёсць артыкулы, якія абараняюць права чалавека на недатыкальнасць. Навошта яшчэ асобны закон, калі можна абмежавацца развіццём карпаратыўнай культуры? Усё ж такі факты харасмэнту часцей здараюцца ў працоўнай сферы.

Настасся Красоўская ў адказ заўважае: не кожная кампанія пагадзіцца прапісваць такія нормы ў кантракце. Іншы важны момант — закон здыме страх з ахвяраў.

«Людзі баяцца прызнацца, што яны сталі ахвярамі харасмэнту. А гэта змяншае колькасць адсоткаў у статыстыцы і не дае зразумець рэальную сітуацыю.

У наш час ахвяры нават могуць лічыць, што гэта яны вінаватыя ў здарэнні, што гэта яны неяк не так выглядалі, не тое рабілі. Такія каментары былі ў справах з Вайнштэйнам, актрысам казалі: «Што вам не жылося? Ролю далі, грошы заплацілі, скажыце «дзякуй». Гэта ненармальная рэакцыя.

Ахвяры баяцца ганьбавання, і праблема замоўчваецца».

Як працуе клуб «ДысКУТ» і што за прыз чакае пераможцу дэбатаў

Дэбаты ў клубе праходзяць у гульнявым фармаце. Далучыцца можа любы ахвотны. Пазіцыя, якую ўдзельнікі абараняюць, выбіраецца шляхам лёсавання, таму можа не супадаць з іх сапраўднымі жыццёвымі поглядамі. У выступоўцаў ёсць тыдзень, каб падрыхтавацца — сабраць аргументы, абмеркаваць свае тэзісы з ментарамі і трэнерам.

«Мне падаецца, у Беларусі ёсць крызіс класічнай публічнай прасторы, і такія, нават гульнявыя, дэбаты напамінаюць нам пра сілу слова, сілу дыскусіі, павагу адзін да аднаго, — лічыць каардынатар дэбатнага клуба «Дыскут» Зміцер Гамеза. —

Дыскусія ператварае ворага ў апанента. А што часцей бывае ў фэйсбуку? Людзі абражаюць адзін аднаго, замест таго каб размаўляць».

На дэбатах моладзь абмяркоўвае вострыя тэмы: смяротнае пакаранне, уплыў простых людзей на палітыку. На наступнай гульні, напрыклад, апаненты будуць высвятляць, што для нас нацыянальныя героі — культурная легенда, гістарычная памяць ці ідэалагічны рэсурс, які выкарыстоўваюць палітычныя сілы.

Пераможцу дэбатаў абіраюць сябры журы. Гэта культуролаг і публіцыст Максім Жбанкоў, праектная менеджарка арганізацыі народнай адукацыі «АБФ» Юлія Міцкевіч і філосаф і кіраўніца канцэнтрацыі «Этыка, палітыка і грамадства» ў ECLAB Вольга Шпарага. Крытэры ацэнкі журы — лагічнасць, інфарматыўнасць, рыторыка, культура дыскусіі і хранаметраж.

У клубе ўжо прайшлі адборачныя гульні. Фінал адбудзецца ў снежні. Прызам для каманды-пераможцы стане стажыроўка па лідарстве за мяжою. За другое і трэцяе месца ўдзельнікі атрымаюць у падарунак курсы ў «АБФ» і ECLAB.

ДысКУТ — гэта праект некалькіх недзяржаўных арганізацый: EPramova, Гендарная канцэнтрацыя ECLAB, Задзіночанне Беларускіх студэнтаў, Актыўным быць файна, Маршыруй, Дзетка, і грамадскі рух «Дзея».

Каментары12

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію15

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін у размове з Трампам запатрабаваў поўнай здачы Данецкай вобласці ў абмен на перамір’е12

«Непаслухмяныя» (Wayward) — страшны серыял пра школу, ад якога не адарвацца7

Археолаг паказала, якое хараство знайшлі сёлета на гарадзішчы Банцараўшчына3

«Заробак стартаваў з $440». Беларускі расказалі, як працуюць і зарабляюць на Блізкім Усходзе8

У Ірландыі загінуў 17‑гадовы ўкраінец Вадзім. Яго забіў падлетак-уцякач з Самалі14

«Няма ніякіх дзяржаўных грошай, ёсць толькі грошы падаткаплатнікаў». Чым Тэтчэр адрозніваецца ад Наталлі Качанавай20

«Рукі прэч ад сасісачак!». У сацсетках горача абмяркоўваюць барацьбу Лукашэнкі з кавай на запраўках. Некаторыя заклікаюць дзейнічаць больш жорстка19

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука4

У матчы чэмпіянату Беларусі па футболе гулец парваў майку, а запасной для яго не было5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію15

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць