Меркаванні99

Салана як Чэмбэрлен

«Лукашэнка як падманваў Еўропу сваімі пустымі абяцанкамі, так і будзе працягваць гэта рабіць», — мяркуе каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саннікаў.

«Лукашэнка як падманваў Еўропу сваімі пустымі абяцанкамі, так і будзе працягваць гэта рабіць», — мяркуе каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саннікаў.

«Хаўер Салана – вопытны, кваліфікаваны дыпламат, палітык і міжнародны чыноўнік. Ён вельмі добра ведае беларускую сітуацыю, неаднаразова рабіў заявы з нагоды найгрубейшых парушэнняў правоў чалавека і адсутнасці дэмакратыі ў Беларусі. Ён невыпадковы візіцёр, які прыехаў у Менск і, захапляючыся чысцінёй горада, рабіў заявы аб росквіце дэмакратыі ў Беларусі. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ прыехаў у Менск для сустрэчы з апошнім дыктатарам Еўропы, цудоўна ўсведамляючы тое, куды ён едзе і што ён будзе рабіць», -- упэўнены лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Таму, лічыць палітык, ацэньваць візіт у Менск вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі трэба па самых сур'ёзных крытэрах.

«Салана прыехаў для сустрэчы з Лукашэнкам і для заключэння з існуючым рэжымам пэўных дамоўленасцяў. Гэтыя дамоўленасці не маюць нічога агульнага з дэмакратыяй ці абаронай правоў чалавека.
Не пераследуюць яны мэты паляпшэння сітуацыі ў Беларусі. Яны накіраваныя на прызнанне дзеянняў дыктатара і на выбудоўванне адносінаў афіцыйнага Менска з еўрапейскімі чыноўнікамі і бізнэсмэнамі. Лукашэнка як падманваў Еўропу сваімі пустымі абяцанкамі, так і будзе працягваць гэта рабіць, затое яго магчымасці гэта рабіць у Еўропе, дзякуючы Салану, сёння значна ўзраслі», — лічыць Саннікаў.

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» нагадаў, што першы кантакт з Лукашэнкам ў Саланы адбыўся па тэлефоне 24 верасня мінулага года, калі вярхоўны прадстаўнік ад імя ЕЗ заявіў, што правядзенне так званых выбараў у Беларусі стане крытэрам будучых адносінаў Беларусі з Еўропай.

«Што за гэтым адбылося, мы добра ведаем. Лукашэнка ўспрыняў тэлефонную гутарку з Саланам як добры знак і як ухваленне сваёй палітыкі.

Можна меркаваць, што адбудзецца пасля вочнай сустрэчы Лукашэнкі з еўрапейскім чыноўнікам.

За візітам Саланы выразна бачны цень Мюнхена 1938 года. У той час брытанскі прэм'ер Чэмберлен, падпісаўшы дамовы з Гітлерам і Мусаліні, радасна ўсклікнуў у Лондане: «Я прынёс вам мір!». Сёння гэтыя дамовы называюць «мюнхенскай змовай» і «чорнай плямай» у гісторыі Еўропы. Высокі еўрапейскі чыноўнік прыехаў у Беларусь, нягледзячы на тое, што першапачатковая ўмова ЕЗ для кантакту з беларускім рэжымам – адсутнасць палітычных зняволеных і палітычных рэпрэсіяў – Лукашэнкам не выконваецца.

Візіт Саланы паказвае, што не толькі Беларусі, але і Еўропе патрэбныя перамены, што палітыка мінулага не прынясе ніякіх вынікаў. Беларусь стане еўрапейскай і дэмакратычнай краінай, як бы гэтаму ні супраціўляліся рэжым Лукашэнкі і некаторыя еўрапейскія чыноўнікі. Саланы і Лукашэнкі сыходзяць – Еўропа і Беларусь застаюцца», -- заявіў Андрэй Саннікаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы51

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы51

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць