Здарэнні44

Пасажырка цягніка засталася ў дарозе без красовак

Такая непрыемная гісторыя адбылася з жыхаркай Магілёўскай вобласці. Жанчына ехала цягніком на пахаванне ў Гродна, піша Звязда са спасылкай на гродзенскую міліцыю.

Паездка праходзіла спакойна, таму грамадзянка неўзабаве заснула, а прачнулася ўжо на пад'ездзе да горада над Нёманам. І тады са здзіўленнем выявіла, што зніклі яе красоўкі, якія яна пакінула пад паліцай. Яшчэ большую складанасць сітуацыі дадало тое, што паездка была кароткатэрміновай, і ў жанчыны больш не было з сабой абутку.

Аб тым, што здарылася, пасажырка паведаміла праваднікам. Калі цягнік прыбыў на станцыю ў Гродна, трэба было вырашаць яшчэ адно пытанне: як без абутку пакінуць вагон. Жанчыне нават прапаноўвалі варыянт з бахіламі, але, на шчасце, у людзей з суседняга купэ знайшліся запасныя тэпцікі.

Ужо ў пакоі міліцыі пацярпелая дачакалася сваякоў, якія прывезлі абутак па сезоне, там жа распавяла праваахоўнікам аб тым, што здарылася. Супрацоўнікі Гродзенскага АУСТ апыталі пасажыраў і высветлілі, што да згубы абутку жанчыны можа быць датычная грамадзянка, якая ехала разам з ёй у купэ. Міліцыянеры ўстанавілі, што пасажырка выйшла ў Іўеўскім раёне, а неўзабаве па месцы жыхарства быў знойдзены і выкрадзены абутак.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Грордзенскага аблвыканкама адзначылі той факт, што прававая ацэнка таму, што адбылося, магла давацца ў рамках крымінальнага кодэксу, паколькі пацярпелая першапачаткова сцвярджала, што красоўкі былі не самай таннай фірмы Reebok. Аднак супрацоўнікі Гродзенскага АУСТ, выявіўшы выкрадзены абутак, вызначылі, што ён не фірмовы, а недарагі выраб, які не мае дачынення да вышэйзгаданага брэнду. Таму справа разглядалася ў рамках кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. За падобныя дзеянні адказнасць прадугледжана па артыкуле «Дробны крадзеж».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства13

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе7

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова43

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць