Усяго патроху88

Эма Уотсан: «Я шчаслівая быць незамужняй. І называю гэта — сама сабе партнёр»

Эма Уотсан распавяла, што з набліжэннем 30-гадовага веку ў яе жыццё прыйшлі стрэс і трывога, піша bbc.com.

Актрыса, якой 30 гадоў споўніцца ў красавіку, кажа, што адчувае на сабе ціск падсвядомых чаканняў, звязаных з тым, чаго чалавек «абавязаны» дасягнуць да надыходу гэтага ўзросту.

«Калі ў цябе няма мужа, калі ў цябе няма дзіцяці… Гэта проста неверагодная трывога», - сказала яна ў гутарцы з брытанскім Vogue.

У той жа час, кажа Уотсан, яна адчувае сябе шчаслівай у адзіноце, і называе гэты стан «сам сабе партнёр» (being self-partnered).

Актрыса прызнаецца, што раней не верыла ў тое, што можна адначасова быць адзінокай і шчаслівай: «Я лічыла, што гэта нейкі трызненне. Гэта заняло шмат часу, але я вельмі шчаслівая [быць адзінокай]».

Апошні год, кажа яна, быў для яе асабліва няпростым.

«Я адчувала нешта накшталт «Чаму ўсе надаюць так шмат увагі моманту спаўнення 30 гадоў? Гэта не такая ўжо і вялікая падзея».

«Калі вы не пабудавалі дом, калі ў вас няма мужа, няма дзіцяці, вам ужо споўнілася 30, а вы яшчэ не знаходзіцеся на нейкім неверагодна бяспечным, стабільным этапе вашай кар'еры або вы ўсё яшчэ ў пошуках… Гэта проста неверагодная трывога «, - тлумачыць Уотсан.

Актрыса, найбольш вядомая па ролі ў серыі фільмаў пра Гары Потэра, з'яўляецца паслом добрай волі ААН, а таксама падтрымлівае кампанію He For She, якая выступае за гендэрную роўнасць ва ўсім свеце.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць