Ад рэдакцыі5252

Чаму «разумнае галасаванне» ў Беларусі — гэта трызненне

Каментар Рэдакцыі.

У сацсетках распаўсюджваюць спіс «беларускага разумнага галасавання» — трэба ж быць моднымі, як Навальны! Прагаласуем усе за Дзмітрыева і Дабратвора — і будзе ого-го!

У Расіі ідэя пракаціла, бо прынамсі ў Маскве і буйных гарадах там як-ніяк лічаць галасы. Так, кандыдатаў могуць не дапускаць да выбараў. Так, могуць быць укіды галасоў. Так, у Чачні будзе 99%. Але ў глабальным плане падлік ёсць.

Той, хто раз быў назіральнікам на ўчастку ў Беларусі, разумее, што ніякага падліку ў нас няма. Фальсіфікацыі шматступенчатыя, выпадзенне аднаго з этапаў не мяняе прынцыповую карціну.

Па-першае, датэрміновае галасаванне стварае неверагодную яўку да 35% і дазваляе ўначы падмяняць гэтыя бюлетэні.

Па-другое, кожны член камісіі лічыць сваю частку стосу, не бачачы агульнай карціны (ці ствараючы для сябе абарончую ілюзію, што ён не разумее агульнай карціны). Агульную карціну пры жаданні можа ўбачыць толькі старшыня камісіі, але яна яму непатрэбная — у яго могуць загадзя быць лічбы, якія трэба напісаць у пратакол.

Па-трэцяе, нават калі старшыня камісіі склаў сумленны пратакол (а такія адзінкавыя выпадкі бываюць), дакумент пасля перадаецца ў акруговую камісію, дзе яго могуць проста перапісаць. Ніводнай адкрытай базы з пратаколамі па ўчастках няма — бо тады пасыплецца ўся сістэма.

Ніякай магчымасці бачыць бюлетэні і падлік у назіральнікаў няма. Ніякай магчымасці пералічыць галасы пасля выбараў таксама няма.

І гэта ўсё без уліку таго, што ў камісіях толькі свае людзі, а падчас кампаніі выкідваюцца тыя, хто робіць занадта шмат шуму — умоўная Халіп.

Таму галасаваць хоць за каго, каб «нас пачулі» — ілюзія. Гэтыя бюлетэні нават не падлічаць.

Плён ад разумнага галасавання, якое заахвочвае людзей да паходу на ўчастак, толькі адзін — трэба будзе накручваць менш яўкі.

Каментары52

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць