Здарэнні22

Да 11 гадоў зняволення — вынесеныя прысуды за крадзеж зброі ў Баранавічах

Фота Аляксандра Чорнага, Intex-press.by

У Баранавічах 25 лістапада агучаны прысуд па справе аб крадзяжы зброі з вайсковай часці, піша Intex-press.

Суд пачаўся 10 верасня, а падсуднымі праходзілі 10 чалавек. Толькі зачытванне абвінавачання заняло два дні. 

Паводле звестак следства, вайскоўцы вынеслі з часці больш за 20 пісталетаў Макарава, каля 10 аўтаматаў Калашнікава, 40-міліметровы гранатамёт, з дзясятак вайсковых выбуховых пакетаў, а таксама каля 4000 патронаў да пісталетаў і аўтаматаў ды іншыя боепрыпасы.

Дзмітрый Кульжык атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, штраф 50 базавых велічынь, пазбаўленне вайсковага звання прапаршчыка, пазбаўленне права займаць адміністрацыйныя пасады, звязаныя з захаванасцю зброі. Пастаноўлена спагнаць у даход дзяржавы каля 12 тысяч рублёў за даход ад продажу зброі.

Юрый Марчанка атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі, штраф 50 БВ, пазбаўленне звання старшы прапаршчык, пазбаўленне права займаць адміністрацыйныя пасады, звязаныя з захаванасцю зброі. Пастаноўлена таксама спагнаць у даход дзяржавы каля 2,5 тысячы рублёў за даход ад продажу зброі.

Аляксандр Века — 8 гадоў пазбаўлення волі, пазбаўленне звання маёр міліцыі, прымяніць амністыю на 1 год.

Мікалай Дзямідаў — 6 гадоў пазбаўлення волі, прымяніць амністыю на 1 год.

Максім Новікаў — 5 гадоў пазбаўлення волі, прымяніць амністыю на 1 год, пазбаўленне воінскага звання старэйшы лейтэнант.

Мікалай Чорны — 2,4 года пазбаўлення волі, прымяніць амністыю на 1 год. Вызвалілі ў зале суда.

Дзяніс Шавель — 2,4 года пазбаўлення волі, прымяніць амністыю на 1 год. Вызваліць у зале суда.

Мікалай Азарка — 2,3 года пазбаўлення волі, прымяніць амністыю на 1 год, пазбаўленне воінскага звання старшы сяржант. Вызваліць у зале суда.

Сяргей Сяўрук — 2,3 года пазбаўлення волі, прымяніць амністыю на 1 год, пазбаўленне воінскага звання старшы сяржант. Вызваліць у зале суда.

Віталь Грынкевіч-Суднік — 4 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, пазбаўленне звання старшы прапаршчык, амністыя 1 год.

Акрамя гэтага, суд пастанавіў канфіскаваць аўтамабілі ў Марчанкі, Векі, Дзямідава, Чорнага, Шавеля, Азаркі, Грынкевіча-Судніка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране41

Светабнаўляецца41

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах15

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране41

Светабнаўляецца41

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць