Грамадства77

Стала вядома, хто прынёс Каліноўскаму бел-чырвона-белы вянок, які паставілі нароўні з дзяржаўнымі ФОТА

Фота са старонкі Эдуарда Пальчыса ў ФБ.

У прысутнасці вялізнай грамады труны паўстанцаў 1864-га перапахавалі ў Вільні ў каплічцы на могілках Росы. 

Людзі нанеслі ў капліцу з трунамі паўстанцаў кветак, вянкоў, усё гэта пакінулі ля спецыяльнай агароджы, а ўжо на самым ганаровым месцы стаялі вянкі ад урадаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны. 

Беларускі вянок, натуральна, з чырвона-зялёнай стужкай.

І гэта бадай што адзіны напамін пра афіцыйную сімволіку, бо больш афіцыйная сімволіка ні ў якім выглядзе на перапахаванні Каліноўскага не прысутнічала, беларусы ўзялі з сабой толькі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі. 

Як расказаў «Нашай Ніве» мінскі артапед Аляксандр Дрозд, ён вырашыў выправіць гэтую недарэчнасць у капліцы і папрасіў літоўскую варту дазволіць паставіць вянок з бела-чырвона-белай аздобай: «Бо гэта — вянок ад народу, а той — ад уладаў». 

«Наша Ніва» даведалася, хто менавіта прынёс менавіта гэты вянок. 

«Там было два такія вянкі — адзін Каліноўскаму, а другі — Серакоўскаму, — расказаў нам віленскі прадпрымальнік Кірыл Атаманчык. — І яшчэ 19 маленькіх — кожнаму паўстанцу. Вянкі былі замоўленыя за народныя сродкі Беларускім грамадскім камітэтам ушанавання памяці паўстанцаў 1863—64 гадоў. А два вялікія вянкі неслі выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кастусь Манкус і Уладзіслаў Гурыновіч», — кажа Атаманчык.

Фота са старонкі Уладзіслава Гурыновіча ў ФБ.

Варта адзначыць, што высокі ўзровень арганізацыі перапахавання — заслуга ў тым ліку Беларускага грамадскага камітэта, які стварыла супольна маладое пакаленне віленскіх беларусаў. Акрамя Атаманчыка, гэта Дзяніс Кучынскі і Аляксандр Адамковіч. У камітэт уваходзілі таксама прафесар гісторыі Алесь Смалянчук і кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.

На вянкі ды іншыя патрэбы камітэт сабраў каля 2100 даляраў.

«Дзякуй Літве за тое, што зрабілі гэтую цырымонію на такім пачэсным узроўні», — адзначаюць таксама кіраўнікі ініцыятывы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна10

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

Крэмль рэгулярна выдае «кансервы» з Пуціным, але дэталі выдаюць пастаноўку10

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам13

Памёр тэлевядучы Юрый Нікалаеў14

У продажы з'явілася халва са смакам скварак і цыбулі8

Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна10

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць