Здарэнні22

«Я б узяў віну на сябе — нельга пакінуць чатырох дачок без мамы». Журналіста Ігара Карнея падазравалі ў правозе наркотыкаў

Ігар і Іна Карней — асобы вядомыя. Ігар — журналіст, яго жонка Іна — псіхолаг, арганізатар канферэнцый TEDx у Мінску. Але як стала вядома, некалькі гадоў таму Карнеям пагражаў буйны тэрмін за кантрабанду наркотыкаў.

Ігар і Іна Карней.

Ігар Карней распавёў «Нашай Ніве», як так атрымалася.

«У пачатку 2017 года мы з жонкай ездзілі ў Эквадор. Наша дачка якраз была там валанцёрам, мы вырашылі і пабачыцца з ёй, і паглядзець краіну. Правялі ў Эквадоры два тыдні, перад вяртаннем у Беларусь набылі сувеніры, сёе-тое ў мясцовых крамах. І ў адной з крамаў набылі мясцовую гарбату: звычайны пакунак, запакаваны фабрычным спосабам. На ім былі нейкія надпісы на іспанскай, але хто там прыглядаўся: гарбата і гарбата, — узгадвае Ігар Карней. — Па вяртанні ў Беларусь на мяжы з Літвой нас даглядалі і знайшлі тую гарбату. І пачаліся праблемы.

Нас спынілі проста таму, што ў пашпартах былі штампы Эквадору. Аказалася, што на мяжы амаль заўсёды пільна даглядаюць тых, хто вяртаецца з Лацінскай Амерыкі.

Пачалі глядзець нашы рэчы. Праверылі з сабакам, усё было нармальна. Пасля перабіралі нашы рэчы. Знайшлі тую гарбату, яна выклікала падазрэнні.

У выніку нас з жонкай адправілі пад варту, у ізалятар у Воранаве. Усё, што мы везлі з Эквадора — гарбату, ром, цукеркі — адправілі на экспертызу. І экспертыза паказала, што ў гарбаце прысутнічаюць лісты кокі.

Пасля ўжо я даведаўся, што калі набываеш штосьці кшталту гарбаты ў краінах Лацінскай Амерыкі ці ў Кітаі, трэба правяраць склад прадукту. Але ж тады я гэтага не ведаў. І гарбата выглядала як звычайна: кубачак намаляваны, прадаецца ў шараговай краме…»

Карней кажа, што пад вартай яны з жонкай правялі тры дні:

«Сядзелі па розных камерах. Жонка ўвогуле ўвесь час сядзела адна. У мяне былі розныя «суседзі»: адзін хлопец, затрыманы за хабар, другога падазравалі ў крадзяжы.

Праз тры дні нас адпусцілі пад падпіску.

Але справа закруцілася, усё ішло да таго, што кагосьці аднаго з нас пасадзяць. Я ўжо рыхтаваўся браць віну на сябе — у нас чатыры дачкі, нельга ж іх пакінуць круглымі сіротамі».

На той момант пакаранне па антынаркатычным артыкуле 328 было яшчэ больш жорсткім. Карнеяў маглі асудзіць за перамяшчэнне праз мяжу наркатычнага рэчыва, якое здзейсніла група асоб. У 2017 годзе за такое каралі тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.

«Чакалася, што суд будзе праз два месяцы. Але яны прайшлі, нічога не адбылося, — узгадвае Ігар Карней. — Высветлілася, што разгляд справы адкладваецца, бо следчыя накіравалі запыт у Эквадор: што за гарбата, наколькі легальны яе продаж. Адказу адтуль не было больш за год. Калі ён нарэшце прыйшоў, я дакладна не ведаю. Але амаль праз два гады, у апошнія дні 2018 года следчыя паведамілі, што нашу справу закрылі праз адсутнасць складу злачынства».

Гэтую гісторыю ўзгадала ў фэйсбуку і жонка Ігара.

«Такі досвед вельмі зрушвае кропку адліку ўсіх бед. Жывы? На волі? З усім астатнім можна справіцца», — напісала Іна Карней.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі7

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда1

«Неверагодна — пабачыць яго сапраўдную асобу». У сацсетках завірусілася ВІДЭА з Леанарда Ды Капрыа3

Трамп назваў адзіны козыр, які ёсць у Зяленскага ў супрацьстаянні з Расіяй9

Вальфовіч: У Беларусі венесуэльскі сцэнарый немагчымы, бо сілавікі не маюць права здрадзіць Лукашэнку41

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу4

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга. Па што гэтым разам?4

Расійскія сістэмы СПА падчас аперацыі ЗША ў Венесуэле аказаліся ні да чаго не прыдатнымі11

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі7

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць