Грамадства

У Беларусі манапалізаванае слова «акадэмія»

Прэзыдэнт Беларусі працягнуў практыку абмежаванага выкарыстаньня асобных слоў у мове.

Прэзыдэнт Беларусі працягнуў практыку абмежаванага выкарыстаньня асобных слоў у мове. Гэтак, 19 чэрвеня ён падпісаў указ №402, які скіраваны на ўпарадкаваньне дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў навукоўцаў, якія маюць у цяперашні час статус акадэміі навук і неправамерна выконваюць функцыі, якімі надзеленыя адно дзяржаўныя органы, а менавіта масава прысвойваюць вучоныя ступені, вучоныя і акадэмічныя званьні.

У гэтай сувязі дакумэнт надзяляе правам на выкарыстаньне слова «акадэмія» ў найменьнях толькі арганізацыі, маёмасьць якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці. Функцыі прысваеньня акадэмічных званьняў замацоўваюцца выключна за Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а прысуджэньня вучоных ступеняў і прысваеньня вучоных званьняў – за Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй.

Разам з тым, права стварэньня аб’яднаньняў навукоўцаў захоўваецца, аднак яны мусяць рэалізоўвацца ў формах, прадугледжаных Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусі, без прысваеньня статусу акадэміі.

З прыняцьцем Указу слова «акадэмія» захоўваецца ў найменьнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шэрагу дзяржаўных устаноў вышэйшай адукацыі. Адначасова выключаецца магчымасьць прысуджэньня грамадзкімі арганізацыямі вучоных ступеняў, прысваеньня вучоных і акадэмічных званьняў.

Слова «акадэмія» стала чарговым у сьпісе забароненых да масавага выкарыстаньня ў назвах арганізацый, грамадзкіх аб’яднаньняў і г.д., за выключэньнем дзяржструктур. Раней падобныя абмежаваньні былі ўведзеныя пры выкарыстаньні слоў «нацыянальны» і «беларускі».

АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША58

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Сакрэтная зброя. Як украінскі робат-кулямётчык стрымліваў расіян шэсць тыдняў7

Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі150

На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі

Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу27

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы14

«Я — як супервумен». Як былая бібліятэкарка працуе прыбіральшчыцай у Беластоку — як спраўляецца і колькі зарабляе10

Дэсантніка, якога прызнавалі найлепшым камандзірам узвода спецназа, асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША13

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША58

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць