Меркаванні1414

Аналітык: Падпісваць 30 дарожных карт з Расіяй — небяспечная пастка

На працягу сутак расійскі бок зрэагаваў на ўсе асноўныя перагаворныя пытанні і крытыку Лукашэнкі, выказаную ў ходзе інтэрв'ю для «Эхо Москвы»: пра 31-ю інтэграцыйную дарожную карту, нафту і газ, — звяртае ўвагу палітычны аналітык Андрэй Елісееў.

Хоць Лукашэнка фактычна заявіў, што Дзмітрый Мядзведзеў не ў курсе пазіцый прэзідэнтаў і не па справе лезе са сваёй ненавіснай дарожнай картай пра адзіную валюту і наднацыянальныя органы, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў тут жа выдаў красамоўнае абвяржэнне: «Не, тут мы не можам пагадзіцца з Аляксандрам Рыгоравічам, мы не лічым, што ёсць нейкая рознасць у заявах прэзідэнта і старшыні ўрада».

Гэта значыць, Пуцін прытрымліваецца той жа пазіцыі, што і Мядзведзеў: пасля выканання 30 дарожных карт па ўніфікацыі заканадаўства практычна ва ўсіх сферах і здачы падатковага суверэнітэту ад Мінска чакаецца прасоўванне па фінальнай, 31-й, карце, са здачай манетарнага суверэнітэту і ператварэннем у марыянеткавую дзяржаву.

Паведамленне СМІ аб тым, што 31-я дарожная карта можа быць рэалізаваная толькі ў 2023—2024 гадах — слабое суцяшэнне для Беларусі, лічыць аналітык, бо яна і не можа стартаваць раней за 2023-і, бо да гэтага часу і запланавана выкананне пакета з 30 дарожных карт.

Як лічыць аналітык Андрэй Елісееў, Лукашэнка выдатна разумее, што раз пытанне пра 31-ю дарожную карту не здымаецца, то ўвязвацца ў выкананне 30-і з уніфікацыяй заканадаўства — небяспечная пастка. З іншага боку, ён жа сам прыняў гэтую гульню год назад (ды наогул 25 гадоў назад), і вось так проста «саскочыць» без сур'ёзных палітыка-эканамічных наступстваў не атрымаецца. Але і «паглыбленая інтэграцыя» па расійскіх правілах ад гэтых няўмольных наступстваў не ратуе.

Таксама аналітык патлумачыў цяжкасці ў перамовах краін па газавым пытанні. Справа ў тым, што ў бюджэт-2020 Мінск заклаў цану на ўзроўні бягучага года ($127 за 1000 кубаметраў). Калі Крэмль падыме яе да $152 (пра такія планы згадваў Лукашэнка), то 20 млрд кубоў абыдуцца Беларусі на $500 млн даражэй — гэта нават больш, чым страты ад павелічэння цаны на нафту.

Пры гэтым Менск разлічваў знізіць цану на 2020-ы хаця б да $107 — менавіта такую ​​цану ён стаў у аднабаковым парадку плаціць за расійскі газ у 2016 годзе, пакуль пытанне не разрулілі Пуцін і Лукашэнка на асабістай сустрэчы ў красавіку 2017-га праз схему з «перамытнёўкай» 6 млн тон нафты, нагадвае Елісееў. У такім выпадку на закупцы 20 млрд кубоў Мінск зэканоміў бы $400 млн. Калі палічыць, то розніца ў цане газу на 2020-ы пры розных ўяўленнях Мінска і Масквы дасягае амаль $1 млрд.

Што да пытання аб пастаўках нафты. Кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў назваў пагрозы Лукашэнкі перайсці на рэверсныя пастаўкі «саудаўскай або амерыканскай нафты» праз Польшчу палітычнымі, «бо па эканоміцы яны не праходзяць». Гэта безумоўна так, заўважае аналітык Аляксей Елісееў і тлумачыць: ніякай эканамічнай рацыі пераплачваць сотні мільёнаў даляраў за нафту ў Мінска няма. Прынамсі, да той пары, пакуль Расея гатовая пастаўляць патрэбныя аб'ёмы нафты беларускім НПЗ, а Масква гэта пад сумнеў не ставіла, хоць і не падоўжыла схему «перамытнёўкі» 6 млн тон.

Летам беларускі пасол (і дэ факта віцэ-прэм'ер) Уладзімір Сямашка паскардзіўся, што «мы не зможам перажыць [расійскі] падатковы манеўр», які прадугледжвае паступовае падвышэнне цаны на расейскую нафту. Няясна ў такім выпадку, як Менск збіраецца перажыць яшчэ больш высокія тарыфы на траспартаванне і цану саудаўскай нафты з сумарнай розніцай кошту ў сотні мільёнаў даляраў, рэзонна заўважае Елісееў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць