Улада33

Маці ў выбарчай камісіі, дачка — памочніца ўжо другога запар дэпутата: у Дзятлаве нестандартная сітуацыя

Былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі, кіраўнік праекта «Народны падручнік» Сяргей Альшэўскі звярнуў увагу на цікавую дэталь — хто з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў па 56-й Нёманскай акрузе (Ліда і Дзятлава)?

Таццяна Аверкава. Фота ok.ru.

Памочніцай нядаўна абранага дэпутата Уладзіміра Сіняка з’яўляецца Таццяна Аверкава. Мала чым адметны факт, калі б не адна рэч: яна ж была памочніцай і ў папярэдняга дэпутата па акрузе №56 Валянціна Міхневіча.

«Наша Ніва» патэлефанавала Таццяне Аверкавай, каб спытаць, як так сталася. Спачатку яна ўвогуле не зразумела пытання: «А што тут такога? Паўнамоцтвы Валянціна Міхневіча скончыліся, таму я памочніца ва Уладзіміра Сіняка».

«Мабыць, Уладзіміру Сіняку спадабалася, як я спраўлялася з гэтай працай пры іншым дэпутаце, таму ён пакінуў мяне», — адзначае спадарыня Аверкава.

Зрэшты, і гэта не ўсе. У 2012 годзе памочнікам дэпутата па той же акрузе Леаніда Ермантовіча была… маці Таццяны Аверкавай, Тамара Шавель.

А ў 2019 годзе Тамара Шавель была сакратаром акруговай выбарчай камісіі ў 56-й Нёманскай акрузе, да гэтага яна і ўзначальвала камісію. Вось што пра Тамару Шавель пісала ў 2016 годзе дзятлаўская раёнка:

«Пачынаючы з 1994 года, яна нязменна ўзначальвае раённую камісію падчас правядзення выбараў усіх узроўняў, праяўляючы выдатныя арганізатарскія здольнасці».

Вось так і выходзіць, што маці праяўляе «выдатныя арганізатарскія здольнасці» падчас выбараў, а дачка становіцца памочніцай ужо другога запар пераможцы.

Прычым гэта не валанцёрская праца, Таццяна Аверкава мае палову стаўкі на гэтай пасадзе.

Аверкава кажа, што не бачыць у гэтай сітуацыі абсалютна ніякага канфлікту інтарэсаў.

Дарэчы, асноўнае месца яе працы — настаўніца беларускай мовы ў адной са школ. Пры гэтым размову з супрацоўнікам «НН» яна вяла падкрэслена па-руску.

Каментары3

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў4

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць