Усяго патроху11

Прысуд прыватнаму сектару

Паводле новага генплану развіцця сталіцы ў межах кальцавой месца для прыватнага сектару амаль не будзе.

Паводле новага генплану развіцця сталіцы ў межах кальцавой месца для прыватнага сектару амаль не будзе.

Папярэдні генеральны план развіцця Мінску быў прыняты шэсць гадоў таму. За гэты час ён састарэў, і прыйшлося складаць новы. Праца яшчэ працягваецца. Праект чакае ўзгаднення з рознымі муніцыпальнымі структурамі і зацверджання экспертаў.

Навінак у ім хапае.

Распрацоўшчыкі хочуць павялічыць тэрыторыю Мінску больш чым у паўтара разу, вынесці з межаў гораду большасць заводаў…
Усё пералічанае не павінна выклікаць ніякіх спрэчак, чаго не скажаш пра наступныя ідэі.

Па‑першае, гэта будаўніцтва трасы ў абыход Мінску, якая звяжа віленскі і кіеўскі кірункі. Жыццё вёсак, каля якіх пойдзе абхадная, зменіцца.

Другая праблема звязаная са зносам прыватнага сектару. Ранейшы (яшчэ дзейсны) генплан прадугледжваў частковае захаванне прыватных дамоў і нават будаўніцтва новых, цяпер ад такой ідэі вырашана адмовіцца. Мінску пагражае масавае перасяленне прыватнага сектару. Распрацоўшчыкі абяцаюць, што гэта не закране элітныя раёны з сучаснымі катэджамі. Сапраўды, было б дзіўна, каб на месцы Драздоў з рэзідэнцыяй Лукашэнкі быў запланаваны шматпавярховы дом для чарговых ільготнікаў. Неэлітным жыхарам можна рыхтавацца да найгоршага варыянту. Праўда, калі ўзгадаць, з якім вэрхалам руйнаваліся дамы ў раёне будаўніцтва метро, як людзі абаранялі свае кватэры на вуліцы Маркса, можна зразумець, што знос прыватнага сектару стане глабальнай праблемай для сталічных уладаў.

Блізкая да папярэдняй і ідэя будаўнітва трэцяга транспартнага кола. Праўда, колам праектаваную трасу можна назваць з вялікай нацяжкай. Траса, якая абапіраецца на ўжо пабудаваныя вуліцы Гарэцкага, Алібегава, Малініна, Радыяльную і шэраг іншых, усё роўна захопіць і прыватны сектар у Курасоўшчыне, Лошыцы, Зялёным Лузе. Але хто менавіта стане ахвярай новага будаўніцтва і калі жыхароў праінфармуюць пра новыя ідэі сталічных кіраўнікоў — пытанне застаецца адкрытым.

У праекце генплану не прапісана ніякай канкрэтыкі: ніхто не можа даць гарантыі, што ён не будзе зноў пераглядацца. Кіраўнік Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў нават рэкамендаваў уносіць дапаўненні і змяненні кожныя два гады. Цалкам мажліва, што іншы мэр ці іншыя праекціроўшчыкі пачнуць праводзіць супрацьлеглую палітыку і, напрыклад, заахвочваць будаўніцтва прыватных катэджаў.

Каментары1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць