У Пецярбургу абваліўся дах спарткомплексу. На відэа трапіла трагічная гібель рабочага
У Санкт-Пецярбургу дэмантавалі спартыўна-канцэртны комплекс «Пецярбургскі», але сітуацыя выйшла з-пад кантролю: раптоўна абваліўся дах.
На відэа трапіла люлька з адным рабочым (ён уратаваўся). А вось яго калега ў момант абвальвання апынуўся на даху. Як у фільме-катастрофе, ён кінуўся да выратавальнай люлькі, але не дацягнуўся да яе.
Ратавальнікі высвятляюць, колькі чалавек знаходзяцца пад заваламі.
Каментары