Улада2626

Былы кіраўнік МЗС Беларусі Іван Антановіч: Я зарабляў грошы, ачарняючы ЗША

На Мінскім кніжным кірмашы адбылася прэзентацыя кнігі «ЗША: «Відавочны лёс» у невідавочным свеце». Яе аўтарам выступіў былы міністр замежных справаў Беларусі Іван Антановіч. Кніга з’явілася ў выдавецтве «Вышэйшая школа».

Іван Антановіч.

Сам Антановіч, нават будучы кіраўніком знешнепалітычнага ведамства нашай краіны, меў грамадзянства Расіі, цяпер ён жыве ў Маскве, займаецца выкладаннем. Антановіч вядомы сваімі неадназначнымі выказваннямі. Напрыклад, аднойчы ён назваў канцлерку Германіі Ангелу Меркель «лахудрай».

«ЗША: «Відавочны лёс…» выйшла пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Антановіч сказаў, што з ЗША звязаны з 1969 года, калі ў Міністэрства замежных справаў БССР прыехала супрацоўніца ААН Бэці Уайтлаў, якая адбірала супрацоўнікаў для далейшай працы ў Нью-Ёрку. «Тады мне нехта сказаў, што яна любіць жарты, жартуй з ёй. І ўвесь час я толькі і жартаваў. У выніку для працы ў ААН я быў рэкамендаваны адзін з дваццаці чалавек. «Можа быць выкарыстаны ў працы ААН пры наяўнасці строгага начальніка», — так было напісана ў рэкамендацыі», — расказвае Антановіч.

У выніку дыпламат правёў у Штатах каля пяці гадоў, і потым па некалькі разоў на год лятаў за акіян. «Калі вяртаюцца з нейкай краіны, часта расказваюць, як палюбілі яе. А я не палюбіў і не мог палюбіць».

Пры гэтым Антановіч прызнае, што ЗША былі і ёсць вядучай краінай свету. «Яны хацелі быць адназначным сусветным лідарам у XXI стагоддзі, але войны, якія Амерыка развязала ў пачатку стагоддзя, не даюць гэтага дасягнуць».

Як безумоўна пазітыўны фактар у гісторыі Амерыкі былы міністр адзначыў першую ў свеце Канстытуцыю, у якой напісана, што ўладу можна выбіраць і адхіляць. «Як бы ні было, але ЗША застаецца дэмакратычнай краінай па сёння».

Гаворачы пра нядаўні візіт у Мінск дзяржсакратара ЗША Пампеа, Антановіч сказаў, што гэта вельмі добры фактар. «Мы на правільным шляху, нам трэба вучыцца ў моцных і багатых краін, але глядзець пры гэтым, каб нас не прыдушылі».

Сяргей Кізіма, адзін з рэцэнзентаў кнігі.

Антановіч прызнаўся, што зарабляў грошы ў свой час, ачарняючы ЗША. З залы прагучала пытанне ад вучонага-фізіка і былога пасла ў Карэі Ігара Малевіча: ці не лічыць дыпламат сябе адказным за тое, што ў нашай краіне праз яго публікацыі і дзейнасць сфармаваўся негатыўны вобраз Амерыкі.

«Не лічу, бо ў эпоху супрацьстаяння дзвюх вялікіх дзяржаваў — ЗША і СССР — кожная вышуквала слабыя месцы ў канкурэнта, і гэта рабіла нашы краіны яшчэ больш дасканалымі. Гэта нармальна, што я прайшоў шлях ад яршыстага крытыка ЗША да пазітыўных ацэнак», — сказаў Іван Антановіч. 

Каментары26

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць