Грамадства1717

Іранец, хворы на каранавірус, у жывым эфіры расказаў, як сябе адчувае ВІДЭА

Іранец Парса зладзіў у інстаграме анлайн проста з бальніцы, падчас якога расказаў свае навіны. 

У палаце іранец знаходзіцца адзін, у палаце па суседстве — яго дзяўчына са сваёй сястрой. Вынік іх аналізаў — адмоўны.

Бацькі Парсы таксама прайшлі абследванне ў іранскай клініцы.

«Я не захварэў у Іране, дома я быў цэлы месяц. Каб вірус падхапіў там, мае бацькі таксама б захварэлі. А яны здаровыя. Я не веру, што ў мяне каранавірус», — кажа іранец.

Парса расказаў, што два разы на дзень яму даюць таблеткі, зрабілі флюараграфію.

Сёння са словамі падтрымкі яму тэлефанавалі з іранскай амбасады.

«Папраўлюся, разам пакурым кальян, толькі з рознымі мундштукамі», — сказаў пад канец эфіру іранец.

Пасля Парса памераў сабе тэмпературу. Градуснік паказаў 36,79.

27 лютага ў Беларусі пацвердзілі першы выпадак заражэння вірусам COVID-19. Вірус выявілі ў студэнта БНТУ, грамадзяніна Ірана, які прыбыў у Мінск з Баку 22 лютага.

Яго і асоб, якія зь ім кантактавалі, змясцілі ў закрытыя боксы Мінскай інфекцыйнай бальніцы.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала пра стан сваякоў дзяўчыны студэнта з Ірана, у якога выяўлены каранавірус. Падазрэнне на каранавірус ёсць у бацькі.

«Бацька знаходзіцца пад падазрэннем, — распавяла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. — Клінічнай карціны няма, але адзін з тэстаў даў сумнеўны вынік. Лабараторныя дадзеныя зараз пераправяраць. Гэтак жа, як і ў яго сваякоў — у найбліжэйшыя суткі. Ні ў каго з шпіталізаваных цяпер клінічных праяў няма».

Юлія Барадун паведаміла, што тэмпература ў бацькі дзяўчыны вечарам назіралася 36,2, скаргаў няма.

Першым пра каранавірус у бацькі дзяўчыны расказаў у жывым эфіры са шпіталя сам іранец. Ён спаслаўся на словы медсясцёр з бальніцы.

Інстаграм-відэачат з ім зладзілі яго аднагрупнікі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія знаходзяцца на каранціне ў шпіталі ветэранаў вайны.

Сам іранец пачуваецца добра, кажа, што не мае тэмпературы. Але ў часе жывога стрыму праз інстаграм ён трохі кашляў. Ён тлумачыць гэта сваёй астмай і прастудай.

Іранец знаходзіцца ў палаце адзін. Ён і яго аднакурснікі паведамілі, што ў інфекцыйную бальніцу змясцілі таксама тых студэнтаў БНТУ, якія кантактавалі з іранцам і ў якіх выявілі павышаную тэмпературу. 

Нагадаем, што першага ў Беларусі носьбіта каранавіруса выявілі 28 лютага. Гэта студэнт БНТУ з Ірана, які вярнуўся з радзімы 22 лютага. Ягоных аднагрупнікаў, выкладчыкаў і медперсанал 33-й паліклінікі, з якім ён кантактаваў, адправілі на каранцін у спецыяльна прыстасаваны для гэтага шпіталь ветэранаў вайны імя Машэрава.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было непрыемных наступстваў

У Гданьску мужчына напаў на беларуса з нажом, а потым выпадкова зайшоў да яго ў краму — і папаўся20

«Маленькі герой». Хлопчык выратаваў сябе і маці, якая страціла прытомнасць за рулём на трасе

25+ ідэй падарункаў на Каляды і Новы год ад беларускіх майстроў і брэндаў3

Свет сустрэў Раство: першая калядная служба папы Льва, а Трамп праверыў, што Санта сапраўды добры2

У Беларусі прадаюць «бандыцкую» BMW 1990 года выпуску за шалёныя грошы. Пішуць, што аўто з Японіі7

«Сабраў па кватэры сцягі, нашыўкі — і як добрапрыстойны грамадзянін усё гэта закапаў у лесе. А тэлефон не пачысціў»2

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць