Улада

Чэкістаў з нацыстамі параўноўваць можна

а ўсё астатняе — экстрэмізм. Рэдакцыя часопісу «Arche» атрымала матывацыйную частку рашэння Маскоўскага раённага суду Брэста аб прызнанні аднаго з нумароў часопісу экстрэмісцкім.

а ўсё астатняе — экстрэмізм. Рэдакцыя часопісу «Arche» атрымала матывацыйную частку рашэння Маскоўскага раённага суду Брэста аб прызнанні аднаго з нумароў часопісу экстрэмісцкім.

Паводле рашэння суду Маскоўскага раёну гораду Брэста фраза «Саюзнікі — нацыст і чэкіст — схіліліся над мапай» з артыкулу Андрэя Расінскага (№7—8 «Arche» за мінулы год) не ўтрымлівае інфармацыі «з прыкметамі экстрэмісцкай скіраванасці». Тры іншыя артыкулы з таго ж нумару, паводле суду такую інфармацыю ўсё ж нясуць. А менавіта:

— артыкул «Парлямэнцкія выбары: беларуская нуда, эўрапейская інтрыга?» Віталя Сіліцкага, дзе гаворыцца, што «Практычная адсутнасць інтрыгі і сур’ёзных чаканняў у адносінах да бяссільных прадстаўнічых органаў і пасіўны падыход апазіцыі да выбарчых кампаніяў не пакідае грамадству іншага выбару, акрамя як прыняць загадзя падрыхтаваную прапанову ўладаў. У прыватнасці, практычна адсутнічае супраціў кампаніям датэрміновага галасавання…»;

— матэрыял «Выбух і шмон: беларускі міні‑Асьвенцім. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE», дзе пра ўладу гаворыцца, што «… за яе фасадам хаваецца маральнае разлажэньне (якое зь нядаўняй пары нават адкрыта афішуецца) і маральная карупцыя, якая ідзе нага ў нагу за звычайнай»;

— артыкул «Менскія манэўры. Лукашэнка выкарыстоўвае выбары, каб здабыць рычагі ў перамовах з ЭЗ» еўрапейскіх аналітыкаў Б.Ярабіка і А.Рабальяці, у якім канстатуецца, што «… улады выкарыстоўваюць выбух для ажыццяўлення сваёй звычайнай тактыкі ўціску апазіцыі, запалохваючы патэнцыйных праціўнікаў і перашкаджаючы любой апазіцыйнай дзейнасці».

Нагадаем, што летась, у кастрычніка супрацоўнікі брэсцкай рэгіянальнай мытні палічылі, што звесткі, якія утрымліваюцца ў нумары часопісу «Arche», «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». КДБ даслаў хадайніцтва ў Маскоўскі суд гораду Брэсту аб прызнанні нумару экстрэмісцкім і аб наступным знішчэнні накладу. Паводле хадайніцтва, інфармацыя «з прыкметамі экстрэмісцкай скіраванасці» утрымліваюцца ў чатырох публікацыях №7—8 «Arche».

Адвакат Павал Сапелка, які прадстаўляў рэдакцыю часопісу ў працэсе, лічыць рашэнне неправасудным і заявіў, што яно будзе абскарджанае ў абласным судзе. Калі абласны суд захавае рашэнне раённага ў сіле, то 10 сканфіскаваных асобнікаў будуць знішчаныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

Трамп заклікаў Брытанію не аддаваць базу Дыега-Гарсія. Ён кажа, што яна можа спатрэбіцца для ўдараў па Іране3

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце2

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт27

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць