Улада11

Аргкамітэт БХД: Мін’юст, патлумачся

Кіраўніцтва «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі» зьбіраецца зьвярнуцца па тлумачэньні да Міністэрства юстыцыі наконт пагрозы звольніць з працы сябру аргкамітэту Лідзію Трыпуту.

Трыпута – адна з падпісантак дакумэнтаў, якія пададзеныя на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі

Яна «была выкліканая да свайго начальніка, які, спаслаўшыся на тэлефанаваньне з Міністэрства юстыцыі, пагражаў ёй непрыемнасьцямі на працы за удзел у аргкамітэце ў справе стварэньня партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя», — кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. «Літаральна, дыялёг гучаў так: «Ты ставіла подпіс?» Лідзія Трыпута адказала, што ставіла. Тады начальнік заявіў наступнае: «Працаваць далей хочаш?».

«Калі улада будзе працаваць такімі брутальнымі мэтадамі, то нам прыйдзецца выключыць жанчыну са сьпісу сяброў аргкамітэту, бо губляць працу падчас крызісу не хочацца нікому», перадае словы Рымашэўскага прэсавая служба БХД.

«Мы расцэньваем гэтыя дзеяньні як пачатак палітычнага ціску і зьвязваем іх з тым, што днямі кіраўніцтва БХД накіравала ў Міністэрства юстыцыі усе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя», — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Каментары1

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць