Міністр здароўя: Паберажыце сваіх старэнькіх бацькоў. Не наведвайце іх, калі самі хварэеце

БелТА
Пра гэта міністр здароўя Уладзімір Каранік заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы сітуацыю з сезоннымі захворваннямі.
«Паберажыце сваіх старэнькіх бацькоў, бо нават звычайны рынавірус для пажылога чалавека вельмі цяжкі. Што ўжо казаць пра пнеўманіі і г.д. Не наведвайце пажылых сваякоў, калі вы самі хварэеце. Замоўце дастаўку, каб яны менш хадзілі на рынкі і ў крамы. Дапамажыце ім перанесці гэты сезонны ўздым захворванняў як мага лягчэй», — цытуе словы У. Караніка тэлеграм-канал Мінздароўя.
-
«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванні сына
-
Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы
-
Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак
Каментары