Каранік: Беларусь трымае сітуацыю з каранавірусам пад кантролем. Дадатковыя захады, магчыма, будуць прыняты

Беларусь у поўным аб'ёме выконвае рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя датычна процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса. Сітуацыя з гэтым захворваннем у краіне застаецца кантраляванай. Пра гэта заявіў у гутарцы з БЕЛТА міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Адказваючы на пытанне, ці выканала Беларусь рэкамендацыі, якія атрымлівала ад СААЗ, міністр сказаў: «Больш чым хто іншы».
Паводле яго слоў, СААЗ падрыхтавала афіцыйную заяву з гэтай нагоды. «СААЗ піша, што цалкам падтрымлівае нашы намаганні і лічыць іх найбольш эфектыўнымі, што закрыццё межаў не з'яўляецца эфектыўнай мерай», — адзначыў Уладзімір Каранік.
Офіс СААЗ у Мінску: Захады, што робяцца Беларуссю наконт каранавіруса, адпавядаюць рэкамендацыям
Ён падкрэсліў, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі на дадзены момант застаецца кантраляванай, ніякага ўсплёску захворвання няма. «За мінулыя суткі ніводнага новага выпадку не было зафіксавана, і частка пацыентаў дадаткова рыхтуецца да выпіскі, бо ў іх атрыманы першыя адмоўныя тэсты», — удакладніў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Што тычыцца дадатковых мер, то цяпер гэтая тэма абмяркоўваецца, у хуткім часе яны будуць прынятыя. «Гэта будуць меры, накіраваныя на недапушчэнне завозу.
Мы разумеем, што ў нашых суседзяў сітуацыя не вельмі добрая, таму мы дадаткова мінімізуем рызыкі завозу да нас», — растлумачыў Уладзімір Каранік.
Каментары