Птушка заслужыла ўзнагароду тым, што выратавала жыццё двухгадоваму дзіцяці.
Чырвоны Крыж уручыў узнагароду Animal Lifesaver папугаю Віллі. Птушка заслужыла яе тым, што выратавала жыццё дзіцяці.
Гаспадыня папугая, Мэган Говард, была нянькай у дзіцяці ва ўзросце каля двух гадоў. Аднойчы, калі яна выйшла з кухні, дзіця папярхнулася сваім сняданкам і стала задыхацца.
Пабачыўшы гэта, папугай некалькі разоў гучна прыкрычаў Mama, baby,
прымусіўшы сваю гаспадыню вярнуцца і паглядзець, што здарылася.
Говард выратавала дзіця з дапамогай прыёму Геймліха, аднак сцвярджае, што сапраўдны герой — гэта Віллі.
Цырымонія ўзнагароджання папугая прайшла ў Дэнвэры. Яе наведалі мэр горада Джон Хікенлупер і губернатар штата Каларада Біл Рытэр.
Каментары