Улада66

Стала вядома, каму належыць «рэзідэнцыя прэзідэнта» на радзіме Лукашэнкі ў Александрыі

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Комплекс у вёсцы Александрыя-2, які мясцовыя называюць «рэзідэнцыяй прэзідэнта», насамрэч належыць звязанай з бізнэсменам Аляксеем Алексіным кампаніі «Белнафтагаз». Гэта вынікае з даных адзінага дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі. Акрамя гэтага комплексу, у вёсцы прыкладна на 30 двароў знаходзіцца бацькоўскі дом Аляксандра Лукашэнкі, а ў канцы 2019 года тут адкрылася ганаровае консульства Грузіі, якое ўзначальвае яшчэ адзін уплывовы бізнэсовец — Сяргей Цяцерын. Як усё гэта выглядае, распавядае TUT.BY.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Што гэта за Александрыя-2?

Вёска Александрыя ў Шклоўскім раёне падзелена на дзве часткі: старая і новая, як кажуць старажылы. Падзяляе іх чыгунка — на мяжы знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя. Вонкава дзве часткі вёскі таксама трохі адрозніваюцца.

Александрыя-2 прыкладна на 30 двароў уяўляе сабой дзве невялікія вуліцы, якія ўтвараюць кола. У яго цэнтры — яблыневы сад.

Тут ідэальна роўныя дарогі, узорныя домікі ААТ «Александрыйскае», некалькі дамоў больш старых, крама, лазня і адноўленая бацькоўская хата Аляксандра Лукашэнкі.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Як выглядае комплекс, які называюць «рэзідэнцыяй»

Практычна насупраць яе — комплекс з дзясяткам камер назірання і без апазнавальных знакаў на беразе ракі. Вось яго прыкладныя межы:

На тэрыторыі, якая праглядаецца не цалкам, размешчана некалькі аднапавярховых будынкаў, якія нагадваюць гасцявыя дамы, і двухпавярховы драўляны катэдж. Ёсць тут таксама лазня і альтанкі. Побач з комплексам — верталётная пляцоўка.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY
Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Цераз плот ад катэджа — закрытая плотам з шчыльнай сеткай спартыўная пляцоўка. Яна падзелена на зоны для гульні ў баскетбол, валейбол, вялікі тэніс і міні-футбол. У вызначаныя гадзіны тут можна займацца бясплатна ўсім ахвотным.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Мясцовыя кажуць, што ў гэтым комплексе спыняецца Аляксандр Лукашэнка, а таксама прымае гасцей, якія прыязджаюць, напрыклад, на свята Купалле. Таму жыхары Александрыі называюць гэта месца рэзідэнцыяй прэзідэнта. Але, як аказалася, гэта не так.

Гэты зямельны ўчастак плошчай 3,15 гектара на праве арэнды належыць кампаніі «Белнафтагаз», якая звязаная з буйным і ўплывовым бізнэсменам Аляксеем Алексіным. Яму сярод іншага таксама падкантрольная кампанія «Энерга-Оіл», якая займаецца «Табакеркамі», і МТБанк.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Што ж тычыцца комплексу ў Александрыі, то гэтая зямля перададзена ў арэнду «Белнафтагаз» з 2012 па 2111 гады. Гадавая арэндная плата — 758 рублёў. Мэтавае прызначэнне ўчастка — для будаўніцтва і абслугоўвання аб'екта «Комплекс па абслугоўванні дэлегацый у вёсцы Александрыя-2». Сам комплекс таксама належыць «Белнафтагазу».

У 2019 годзе гэтай кампаніі таксама быў прадстаўлены суседні ўчастак у 0,7 гектара для будаўніцтва дома гасцінічнага тыпу, які ўжо практычна завершаны.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Гадавая арэндная плата за гэтую зямлю — 286 рублёў. Тэрмін арэнды — да восені 2118 года.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

А што ўяўляе сабой ганаровае консульства Грузіі?

Недалёка ад комплексу «Белнафтагаз» размешчаны яшчэ адзін цікавы аб'ект — пабудаваны ў 2015 годзе дом бізнэсмена, кіраўніка Беларускай тэніснай федэрацыі і ганаровага консула Грузіі ў Беларусі Сяргея Цяцерына. Менавіта тут у канцы 2019 года ён адкрыў ганаровае консульства гэтай краіны.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Кампаніі Цяцерына займаюцца дыстрыбуцыяй прадуктаў і алкаголю, грамадскага харчавання (як мінімум — бар «Свабоды, 4»), а таксама збіраюцца будаваць шматфункцыянальны комплекс насупраць Палаца незалежнасці ў Менску. Бізнэсмен вядомы таксама тым, што далучыў Аляксандра Лукашэнку да вялікага тэніса.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Дом Цяцерына ў Александрыі мае агульную плошчу ў 160 квадратных метраў. Размешчаны на ўчастку ў 0,24 гектара.

Па суседстве з аб'ектамі Цяцерына і «Белнафтагазу» стаяць дамы, якія належаць ААТ «Александрыйскае».

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Мяркуючы па ўсім, там жывуць работнікі гаспадаркі. Каля аднаго з іх стаіць Audi 80 з пачатку 90-х. Каля іншых — часам паркуюцца прэстыжныя машыны з канца 2010-х.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі15

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць