Мінабароны: У беларускай арміі няма ніводнага выпадку заражэння каранавірусам

Ва Узброеных Сілах Беларусі няма ніводнага выпадку заражэння каранавірусам. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае БЕЛТА.
«У нас ніякай панікі няма. Мы планава праводзім ўсе мерапрыемствы, — сказаў Віктар Хрэнін. — На сённяшні дзень ва Узброеных Сілах няма ніводнага выпадку заражэння каранавірусам».
Паводле яго слоў, у гэтыя дні на дзесяці палігонах Беларусі адпрацоўваюцца розныя мерапрыемствы, у іх задзейнічаны 7,5 тыс. вайскоўцаў. «Яны здаровыя і здольныя выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці», — запэўніў міністр абароны.
-
«Белавія» адмяніла рэйс у Тэль-Авіў. А ў Доху адправяць пусты самалёт, які забярэ беларускіх турыстаў
-
Руку мінчанкі зацягнула ў цестараскатвалку: вызваляць жанчыну давялося з дапамогай бензарэза
-
Замест штрафу за самагон — крымінальная справа: на Случчыне жанчына распіхала хабар па кішэнях участковым пакуль яе здымалі на камеру
Каментары