Улада11

Дарожная карта для Беларусі

Сітуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца сёння на канферэнцыі ў Бруселі.

Канферэнцыя «Дарожная карта для Беларусі» пройдзе 31 сакавіка ў Бруселі па ініцыятыве трох фракцый Еўрапарламента.

Сярод тэм заяўленых дакладаў — перамены ў Беларусі з кастрычніка 2008 года і перспектывы развіцця адносінаў ЕС з Беларуссю.

У канферэнцыі возьмуць удзел кіраўнікі фракцый‑арганізатараў, у тым ліку кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Джозэф Дол, сацыял‑дэмакратычнай — Марцін Шульц і ліберальнай — Грэхем Уотсан, старшыня Еўрапарламента Ганс‑Герт Петэрынг і кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

«Дарожная карта» — гэта схема паступовага развіцця адносінаў ЕС з Беларуссю.
Восенню 2008 года ЕС з 12 рэкамендацый Беларусі выдзеліў пяць прыярытэтных: адсутнасць у краіне палітзняволеных; дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства; забеспячэнне роўных умоў работы СМІ; стварэнне ўмоў для нармальнай дзейнасці палітычных партый і НДА; выключэнне з Крымінальнага кодэкса артыкулаў, якія тычацца крымінальнага пераследу за грамадскую і палітычную дзейнасць.

Па пытаннях крымінальнага заканадаўства на сённяшняй канферэнцыі выступіць эксперт па Беларусі праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» Хезэр Макгіл.

Аб новым законе, які рэгулюе дзейнасць СМІ, раскажуць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і дырэктар еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі журналістаў Марк Грубер.

Аб беларускім выбарчым заканадаўстве ўдзельнікаў канферэнцыі праінфармуе кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янэз Лянарчыч.

З дакладамі аб правах нацменшасцей і свабодзе рэлігіі ў Беларусі выступяць лідэр не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжэліка Борыс і прадстаўнік арганізацыі хрысціянскіх юрыстаў Alliance Defense Fund Роджэр Кішка.

Аб умовах палітычнай дзейнасці раскажа старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, аб выкананні свабоды асацыяцыі — лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Заяўлена таксама выступленне Паўла Панцыліуша, члена рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, які наведаў Мінск 9—12 сакавіка.

Удзельнікамі канферэнцыі будуць прадстаўнікі Еўракамісіі і Савета ЕС. Удзел прадстаўніка афіцыйнага Мінска яшчэ напярэдадні вечарам не быў пацверджаны.

Вынікі сённяшняй канферэнцыі могуць паўплываць на змест рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, якую Еўрапарламент, паводле неафіцыйнай інфармацыі, плануе прыняць у пачатку красавіка.

На 6—8 красавіка таксама запланаваны візіт у Мінск дэлегацыі еўрапарламентарыяў.
Аднак, як паведамілі БелаПАН у Еўрапарламенце, пакуль невядома, ці адбудзецца паездка — яе арганізатары яшчэ не атрымалі пацвярджэння ад прымаючага боку.

Марына Рахлей, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж2

Анархісту Мікіту Дранцу дадалі год зняволення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць