Свет11

Ад наступнага панядзелка ў Польшчы адновяць працу гандлёвыя цэнтры і гатэлі

Пачынаючы з наступнага панядзелка, 4 мая, у Польшчы адновяць работу гатэлі і гандлёвыя цэнтры. Такія загады ажыццяўляюцца ў межах другога этапа зняцця абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Пра рашэнне ўрада паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Паводле яго слоў, зняцце абмежаванняў заклікана аднавіць эканамічнае жыццё краіны, паведамляе Радыё Польшча.

«Мы перакананыя, што нам удалося ўстанавіць пэўны кантроль над эпідэміяй каранавіруса. У той жа час мы не можам быць упэўненыя ў тым, што цалкам кантралюем вірус. Мы ведаем, чаго можна чакаць праз месяц-два-тры. Мы павінны дзейнічаць асцярожна і эластычна, таму мы паслядоўна адкрываем эканоміку, але пры гэтым мы ніколькі не саслабляем нормаў бяспекі і сацыяльнага дыстанцыяваньня», — адзначыў польскі прэм'ер.

Маравецкі таксама паведаміў, што з 4 мая будуць адкрыты некаторыя музеі і бібліятэкі, якія змогуць адпавядаць санітарным нормам ва ўмовах эпідэміі, а таксама спортпляцоўкі, на якіх змогуць займацца да 6 чалавек.

Па стане на 29 красавіка, агульная колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй ў Польшчы склала 12 415 чалавек, у тым ліку 606 смяротных выпадкаў.

Каментары1

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць