Хто спыніць дзёрзкіх случчакоў? Пытанні сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Кожны тур сёлетняга футбольнага чэмпіянату не перастае нас здзіўляць. Тры з чатырох фаварытаў сезона дагэтуль у другой палове табліцы, а на яе вяршыні — сціплы «Слуцк», які і забівае больш за ўсіх, і выдае проста вогненныя матчы.

Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць найлепшы футбольны чэмпіянат у свеце.
Проста параўнайце: летась случчакі здолелі набраць 13 балаў толькі ў чатырнаццатым туры, а забілі 12 мячоў яшчэ праз два матчы. Як жа скон сытых часоў разам з міжнароднай падтрымкай зматываваў каманду!

Што да падзей мінулага тура, то ў ім не адбылося сенсацый. Хіба толькі «Шахцёр» нечакана ўпэўнена перагуляў чэмпіёнаў у Брэсце. Яшчэ можна адзначыць, што «Тарпеда-БелАЗ» у сумнай безгалявой гульні падзяліў балы яшчэ з адной брэсцкай камандай, а «Мінск» здабыў упэўненую перамогу ў Мазыры.
Таксама па выніках гульнявога тыдня ў табліцы сфарміраваліся некалькі аўтсайдараў. «Белшына» і «Смалявічы» адсталі ад астатніх каманд на 5 і 4 балы адпаведна. Калі пра бабруйскую каманду можна сказаць, што ім банальна не шанцуе, то каманда са Смалявічаў пакуль выглядае іншародным целам, якое гуляе не ў сваім горадзе ды і дэманструе футбол, якім складана прывабіць заўзятара.
Вось як скончыліся матчы шостага тура:
- «Смалявічы» — «Дынама-Мінск» 1:3 (73, Гарапеўшэк (аг) — 7, Бахар; 40, Шыкаўка (п); 69, Шыкаўка)
- «Нёман» — «Энергетык-БДУ» 3:0 (67, Кадзімян; 72, 82, Забелін)
- «Славія» — «Мінск» 1:3 (79, Жук — 30, Грыбоўскі; 46, Яроцкі; 83, Арцём Васільеў)
- «Гарадзея» — БАТЭ 0:2 (73, Драгун; 90+3, Сарока)
- «Дынама-Брэст» — «Шахцёр» 0:2 (25, Вітус (аг); 67, Лісаковіч)
- «Слуцк» — «Белшына» 3:2 (20, 87, Мухамед; 35, Сярдзюк — 44, Ковель; 52, Бардукоў)
- «Тарпеда-БелАЗ» — «Рух» 0:0
- «Іслач» — «Віцебск» 2:0 (37, Камароўскі (п); 55, Янсанэ)
Што нас чакае ў сёмым туры?
«Смалявічы» — «Энергетык-БДУ»
- 01.05, 16:00. Барысаў, гарадскі стадыён.
- Каэфіцыенты: «Смалявічы» (перамога) — 2.86; нічыя — 3.18; «Энергетык» (перамога) — 2.81.
Пасля трох вікторый у першых трох турах у «студэнтаў» наступіла такая ж серыя з паразаў, якая адкінула іх на восьмы радок табліцы.
Сустрэча з адной з найгоршых каманд лігі на сёння — неблагі шанец, каб нарэшце палепшыць становішча каманды. Але месца ў табліцы не павінна расслабляць, яшчэ шмат тураў наперадзе.
Прагноз «НН»: «Энергетык» не саступіць.
«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 02.05, 14:00. Мінск, стадыён «Трактар».
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 2.69; нічыя — 3.16; «Тарпеда» (перамога) — 3.01.
Наступіў май, і згодна з рашэннем АБФФ матчы вышэйшай лігі мусяць праходзіць на натуральным газоне. Таму гульня мінчукоў і жодзінцаў адбудзецца на архаічным «Трактары», а не на ўтульным «Камвольшчыку».
«Мінск» змог скарыстацца кадравымі і турнірнымі праблемамі «Славіі» і перарваць трохматчавую серыю з паразаў. Эксперты лічаць, што перамога гаспадароў крыху больш імаверная ў матчы з адным з лідараў.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Рух» — «Гарадзея»
- 02.05, 16:00. ДАСК «Брэсцкі».
- Каэфіцыенты: «Рух» (перамога) — 1.98; нічыя — 3.45; «Гарадзея» (перамога) — 4.45.
Сустрэча адных з самых невідовішчных клубаў лігі. На рахунку «Руха» ўсяго 2 забітыя мячы ў шасці матчах, у «Гарадзеі» — на 1 гол больш.
Дагэтуль каманды сустракаліся толькі аднойчы, і тое — у таварыскім матчы ў гэта міжсезонне. Тады выйгралі гарадзейцы. Пабачым у суботу, хто пераможа ў першай афіцыйнай сустрэчы.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Дынама-Мінск» — «Слуцк»
- 02.05, 18:00. Мінск, стадыён «Дынама».
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 1.67; нічыя — 4.20; «Слуцк» (перамога) — 5.50.
У першай гульні пад кіраўніцтвам Леаніда Кучука «дынамаўцы» ўпэўнена перагулялі «Смалявічы». Цяпер супернік больш сур'ёзны — лідар табліцы, за якім стаіць вялікая міжнародная фанацкая супольнасць.

Нягледзячы на сёлетнія расклады, «Дынама» застаецца адназначным фаварытам суботняй гульні. Але здавацца случчакі дакладна не збіраюцца, характар яны ўжо паказалі ў матчы з «Белшынай».
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Белшына» — «Дынама-Брэст»
- 03.05, 14:00. Бабруйск, стадыён «Спартак».
- Каэфіцыенты: «Белшына» (перамога) — 5.70; нічыя — 4.35; «Дынама» (перамога) — 1.63.
У сераду берасцейцы прабіліся ў фінал Кубка Беларусі. Пасля хатніх 2:0 у Салігорску ўсё складвалася ідэальна для Брэста: у першым тайме «дынамаўцы» забілі двойчы, але ў другім «Шахцёр» ледзь не зрабіў цуд. Салігорцы забілі чатыры мячы, але не хапіла яшчэ аднаго для выхаду ў фінал.
Пасля кубкавага трылеру «Дынама» накіроўваецца ў Бабруйск, дзе ўпершыню з 2016 года згуляе з «Белшынай». Тады пад'ём берасцейцаў толькі пачынаўся.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Віцебск» — «Славія»
- 03.05, 16:00. ЦСК ФК «Віцебск».
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 2.46; нічыя — 3.32; «Славія» (перамога) — 3.21.
У «Славіі» вельмі складаны перыяд. Каманда з Мазыра прайграла дзве апошнія гульні ў чэмпіянаце і вылецела з Кубка, саступіўшы БАТЭ ў другім матчы паўфінала. Да ўсяго дадаліся і траўмы асноўных гульцоў каманды.
Цяпер мазырчукоў чакае далёкі выезд да «Віцебска», які, прайграўшы «Іслачы», выпаў з тройкі лідараў. Каб прэтэндаваць на медалі, трэба карыстацца праблемамі суперніка.
Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».
БАТЭ — «Нёман»
- 03.05, 18:00. «Барысаў-Арэна».
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.38; нічыя — 5.15; «Нёман» (перамога) — 9.90.
Барысаўцы ў апошніх чатырох турах набралі 10 балаў і наблізіліся да першага радка табліцы на адлегласць адной перамогі. Упэўненасці ў сваіх сілах мусіў бы дадаць і выхад у фінал Кубка.
У «Нёмана» з настроем таксама ўсё акей — каманда ўпэўнена разграміла «Энергетык» і паднялася ў сярэдзіну табліцы. Каб там замацавацца, трэба працягваць набіраць балы.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
«Шахцёр» — «Іслач»
- 03.05, 20:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік».
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.72; нічыя — 3.95; «Іслач» (перамога) — 5.40.
Цягам апошняга тыдня «Шахцёр» двойчы перагуляў брэсцкае «Дынама»: спачатку ў Брэсце, а потым дома. Але апошні матч не дадаў станоўчых эмоцый ні гульцам, ні заўзятарам, бо «гарнякі» выбылі з Кубка.

На чарзе ў каманды Вернідуба, якая займае пакуль толькі 10 месца, сустрэча з «Іслаччу», у складзе якой ёсць гульцы, для якіх матч у нядзелю стане звышпрынцыповым. Цікава будзе паназіраць, як сябе пакажуць Павел Рыбак і Мікалай Януш.
Прагноз «НН»: «Шахцёр» не саступіць.
У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Каментары