Паслухайце, як спяваюць на паўночнай Чарнігаўшчыне, дзе яшчэ бытуюць беларускія гаворкі ВІДЭА
Не ўсе ведаюць, што на поўначы Чарнігаўскай вобласці Украіны захоўваюцца беларускія гаворкі. Яны блізкія да іншых так званых «северскіх» гаворак, на якіх таксама размаўлялі на Заходняй Браншчыне. Іх звязваюць з племем севяран. Даследаваў тыя гаворкі і збіраў лінгвіст Павел Растаргуеў. Артыкул пра яго можна прачытаць у новым нумары часопіса «Наша гісторыя».
Старую песню «Ой, з-за гор-гары едуць мазуры» спяваюць Любоў Будаш, Аляксандра Пархоменка і Аляксандра Здаравец з вёскі Рудка.
Нашы дыялекты — наш культурны скарб. Захоўвайце іх, гаварыце на іх.
-
Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?
-
Ці будзе гурт «Пятля прыхільнасці» працягваць выступаць з новым вакалістам, без Іллі Чарапко?
-
«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі
Каментары