Грамадства

Звыш 200 выпадкаў заражэння каранавірусам на Полаччыне, памерлі 8 чалавек

Аналіз даных па Віцебскай вобласці, грунтуючыся на звестках раённай прэсы, даюць «Народныя навіны Віцебска».

У Наваполацку па стане на 11 мая было 114 выпадкаў каранавіруснай інфекцый (супраць 83 выпадкаў 4 мая). 61 пацыент тут ужо выздаравеў, 8 чалавек тут памерлі.

У Полацку і ​​Полацкім раёне зафіксавана 84 выпадкі заражэння каранавірусам (61 выпадак на 4 мая), 24 выздаравелі, паведамляе «Полацкі Веснік». У раёне і райцэнтры зарэгістравана 660 выпадкаў пнеўманіі, у 123 чалавек хвароба знаходзіцца ў актыўнай фазе. 40 выпадкаў пнеўманіі былі зарэгістраваныя з 27 красавіка па 3 мая, яшчэ 27 — з 4 па 10 мая.

У Глыбоцкім раёне з пачатку эпідэміі выяўлены 83 чалавекі, якія заразіліся каранавірусам. На сёння вылечыліся ад хваробы 18 чалавек, піша мясцовая газета.

У паўтара раза вырасла колькасць зафіксаваных выпадкаў COVID-19 у Гарадоцкім раёне. Там ужо выявілі 71 чалавека, які заразіўся каранавірусам, ачуняў 21 пацыент.

У Лёзненскім раёне каранавірусную інфекцыю выявілі ў 66 чалавек, да цяперашняга моманту паправіцца паспелі 35 пацыентаў, паведамляе «Сцяг перамогі».

60 выпадкаў COVID-19 зафіксавана ў Бешанковіцкім раёне. У 31 пацыента хвароба ў актыўнай стадыі, 25 чалавек паправіліся, 4 памерлі. Таксама, паводле інфармацыі райвыканкама, у раёне 46 хворых на пнеўманію, 4 з іх заражаныя каранавірусам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць