Улада

Мінск наведае прэм’ер‑міністр федэральнай зямлі Брандэнбург

5—7 красавіка Мінск з візітам наведае прэм’ер‑міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяс Платцэк у суправаджэнні групы прадпрымальнікаў.

Як паведамляе прэс‑служба пасольства ФРГ у Мінску, візіт адбудзецца па запрашэнні міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, які ў лютым наведваў Патсдам.

Праграма візіту прадугледжвае сустрэчы ва ўрадзе і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Плануецца ў тым ліку сустрэча з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім і міністрам замежных спраў Беларусі.

Як зазначае прэс‑служба пасольства, з восені 2008 года паміж Еўрасаюзам і Беларуссю адбываецца «асцярожнае збліжэнне», і ў гэтым кантэксце пройдуць перамовы Платцэка з прадстаўнікамі ўрада. Іх галоўнай тэмай будзе пашырэнне двухбаковых адносінаў, асабліва, у эканамічнай сферы.

Прадпрымальнікі Брандэнбурга, якія прадстаўляюць фірмы, што працуюць у такіх сферах эканомікі, як сельская гаспадарка і харчаванне, транспарт і лагістыка, энергетыка, таксама маюць намер азнаёміцца з эканамічнымі магчымасцямі Беларусі. Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі для прадпрымальнікаў з ФРГ будуць арганізаваныя перамовы ў беларускіх кампаніях.

У паведамленні для прэсы зазначаецца, што Платцэк выступае таксама за пашырэнне кантактаў у сферы грамадзянскай супольнасці. Запланавана яго наведванне школы № 43 у Мінску, якая з 1996 года падтрымлівае партнёрскія сувязі з гімназіяй Лізе‑Майтнер у Фалькензее. 20 вучняў з абодвух бакоў штогод наведваюць краіну школы‑партнёра ў межах праграмы школьных абменаў.

6 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханеса Рау прэм’ер Брандэнбурга выступіць з дакладам аб рэгіянальным супрацоўніцтве ў Еўропе.

Платцэк ужо наведваў Мінск у кастрычніку 2007 года для ўдзелу ў дыспуце імя Й.Рау і правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові14

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова39

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму21

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

Рэкі і птушкі, або Калас, Бетховен і да Вінчы. Дызайн купюр еўра ўпершыню за чвэрць стагоддзя зменяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць