Грамадства

У менскай Серабранцы будзе касьцёл сьвятога Яна Боска

Сёлетняя ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў мінскай парафіі, якая носіць імя святога Хрыстова Папярэдніка, стала гістарычным днём. 24 чэрвеня 2006 г. у сталічным мікрараёне Серабранка былі асвечаны вуглавы камень новай святыні і пляцоўка, дзе плануецца яе пабудаваць. Асвячэнне здзейсніў Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка.

Некалькі гадоў таму ў Серабранцы, якая з’яўляецца тыповым «спальным» раёнам з вялікай колькасцю жыхароў, была пабудавана каплічка. Але парафія за апошнія гады настолькі вырасла, што вельмі актуальным стала пытанне пабудовы большага касцёла. У цяперашняй капліцы падчас кожнай святой Імшы, асабліва ў нядзелю, няма вольнага месца, а на вялікія рэлігійныя святы ўсе жадаючыя не могуць у ёй змясціцца.

Урачыстасць распачалася святою Імшою, якую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям’янка разам з усім прысутным духавенствам. У ёй бралі ўдзел айцы салезіяне, якія з самага пачатку працуюць у парафіі ў Серабранцы, святары з іншых парафій Мінска, а таксама шматлікія вернікі. Гамілію прамовіў Канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяльнай курыі ксёндз Юрый Касабуцкі. Пасля Імшы адбылося набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і эўхарыстычная працэсія вакол капліцы.

Пасля асвячэння вуглавога каменя і пляцоўкі біскуп, святары і архітэктар, які зрабіў праект і будзе весці будаўніцтва касцёла, па чарзе бралі ў рукі рыдлёўкі і сімвалічна распачалі рыццё катлавану пад фундамент будучай святыні. Новы касцёл у Серабранцы плануецца асвяціць у імя св. Яна Боска — вялікага сябра моладзі і заснавальніка супольнасці салезіянаў.

Catholic.By

Catholic.By

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць